Які сёння дзень: 22 жніўня 2021 года

© AP / Sergei GritsЯкі сёння дзень: 22 жніўня 2020 года
Які сёння дзень: 22 жніўня 2020 года - Sputnik Беларусь, 1920, 22.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 131 дзень.
Сёння ў Расіі адзначаюць Дзень дзяржаўнага сцяга. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 жніўня

  • У 1864 годзе была падпісаная 1-я Жэнеўская канвенцыя і створана таварыства Чырвонага крыжа.
  • У 1991 годзе пасля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзідэнт краіны Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад улады, вярнуўся ў Маскву, а змоўшчыкі былі арыштаваныя.

Хто нарадзіўся 22 жніўня

  • 1861 год: Ігнат Буйніцкі, беларускі акцёр, рэжысёр, тэатральны дзеяч, стваральнік нацыянальнага прафесійнага тэатра.
  • 1898 год: Генрык Лаўмянскі, польскі гісторык, даследчык ВКЛ.
  • 1907 год: Андрэй Кіжаватаў, удзельнік абароны Брэсцкай крэпасці, Герой Савецкага Саюза.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі кампазітар Клод Дэбюсі, амерыканскі пісьменнік-фантаст Рэй Брэдберы і савецкі пісьменнік-казачнік Сяргей Казлоў, найбольш вядомы як стваральнік "Вожыка ў тумане".

22 жніўня ў народным календары

Сёння вернікі моляцца апосталу і евангелісту Матфею. У народзе яго таксама называлі Мацвей або Мацей Непагодлівы. З гэтага часу цёплыя летнія дажджы з навальніцамі змяняюцца восеньскімі, працяглымі і халоднымі. "Летні дождж з восеньскім спрачацца пачынае", — казалі ў народзе.
Лічылася, што большая частка палявых прац да гэтага дня ўжо была скончана, таму казалі: "Пасля Мацея мужык на полі не пацее".
Лішкі сабранага ўраджаю збожжа і садавіны рыхтавалі да продажу – хутка ўжо восень, а з ёю і кірмашы.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі