Які сёння дзень: 25 жніўня 2021 года

© Sputnik / Альфрэд МікусГлушанскі хутарок-2018
Глушанскі хутарок-2018 - Sputnik Беларусь, 1920, 25.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 128 дзён.
А вы ведалі, што 410 гадоў таму Галілеа Галілей збудаваў першы тэлескоп? Якія яшчэ падзеі адбыліся 25 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 25 жніўня

  • У 325 годзе Нікейскі сабор устанавіў правілы вылічэння Пасхі ў хрысціян. 
  • У 1804 годзе ў Свіслачы была адкрытая 6-клясавая гімназія, адным з вучняў якой з'яўляўся Кастусь Каліноўскі.
  • У 1919 годзе выйшаў першы нумар газэты "Звон" пад рэдакцыяй Янкі Купалы.
  • У 1991 годзе Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі была нададзена сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.

Хто нарадзіўся 25 жніўня

  • 1926 год: Васіль Праскураў, беларускі пісьменнік.
  • 1932 год: Пятрусь Макаль, беларускі пісьменнік і паэт.
  • 1938 год: Генадзь Грак, беларускі мастак-графік.
  • 1949 год: Яўгенія Мальчэўская, беларуская паэтэса.
  • 1953 год: Уладзімір Арлоў, беларускі пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст Цім Бёртан і нямецкая топ-мадэль Клаўдзія Шыфер.

25 жніўня ў народным календары

Сёння ў праваслаўным календары ўшаноўваюць памяць святога Фоція. У гэты дзень прынято было рамантаваць павеці, гарышчы і ўвогуле прыбірацца ў доме. Нашы продкі лічылі, што калі не прыбраць барану і саху, якія трымалі на павеці, там "чорт ногу зломіць" і вельмі з-за гэтага раззлуецца.
Лічылася, што на Фоція дрэвы пачынаюць раняць лісце.
25 жніўня назіралі за надвор'ем: калі ў гэты дзень ясна, у лесе будзе многа грыбоў, асабліва баравікоў. Затое калі пойдзе дождж, бабіна лета працягнецца доўга. Іней на зямлі сведчыў аб тым, што варта чакаць багатага ўраджаю.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі