Які сёння дзень: 26 жніўня 2021 года

© Sputnik / Альфрэд МікусГлушанскі хутарок-2018
Глушанскі хутарок-2018 - Sputnik Беларусь, 1920, 26.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 127 дзён.
А вы ведаеце, што ў гэты дзень у 1883 годзе была здзейснена першая перадача навінаў пасродкам тэлеграфу, а ў 1920-м у ЗША далі права голасу на выбарах жанчынам? Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 жніўня

  • У 1579 годзе пачалася аблога Пскова войскамі Рэчы Паспалітай у ходзе Інфлянцкай вайны.
  • У 1671 годзе гетман Ян Сабескі перамог казацка-татарскае войска ў бітве пад Брацлавым.
  • У 1792 годзе Тадэвуш Касьцюшка атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі за ўдзел у бітве пад Дубенкай.
  • У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Сырыяй.
  • У 2013 годзе ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбылося падпісанне Сумеснага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Джыбуці.

Хто нарадзіўся 26 жніўня

  • 1880 год: Гіём Апалінэр, французскі паэт беларускага паходжання.
  • 1935 год: Святлана Клімковіч, беларуская пісьменніца.
  • 1936 год: Уладзімір Рубцоў, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1962 год: Тацяна Сапач, беларуская паэтка.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі хімік Антуан Лавуазье, маці Тэрэза і расійская спявачка Земфіра.

26 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння ўспамінаюць святога Ціхана Задонскага, які валодаў дарам прасвятлення і здзяйснення цудаў, мяркуюць нават, што ён мог чытаць думкі людзей. Зараз на месца яго жыцця і службы з'язджаюцца паломнікі, каб атрымаць вылячэнне ад хвароб і збаўленні ад заняпаду духу.
Акрамя таго, у праваслаўнай царкве сёння ўшаноўваюць Церпячую ікону Божай Маці, на якой маецца выява пакутаў Хрыстовых: з ёю абыходзілі дом.
У гэты дзень таксама назіралі за надвор'ем: калі ішоў дождж, верасень таксама будзе дажджлівы, а калі няма ветра – наступныя дні будуць ветраныя.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі