Лукашэнка ўбачыў недахопы ў рабоце канцэрна "Белдзяржхарчпрам"

© пресс-служба президента БеларусиПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоля Бубена і намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Субоціна
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню канцэрна Белдзяржхарчпрам Анатоля Бубена і намесніка прэм'ер-міністра Аляксандра Субоціна - Sputnik Беларусь, 1920, 26.08.2021
Падпісацца
Праца профільнага канцэрна важная для беларускіх уладаў, таму што прыносіць у бюджэт рэспублікі грошы ад экспарту харчовай прадукцыі.
МІНСК, 26 жні - Sputnik. Удзельная вага "Белдзяржхарчпрама" ў суме выплачаных плацяжоў у бюджэт у цэлым складае каля 7%, заявіў кіраўнік дзяржавы ў палацы Незалежнасці, прымаючы з дакладам старшыню канцэрна Анатоля Бубена і віцэ-прэм'ера Аляксандра Субоціна.
Паводле яго слоў, раней канцэрн называлі міністэрствам харчовай прамысловасці, а зараз надышоў момант абмеркаваць тое, як ідуць справы ў "Белдзяржхарчпраме".
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцэрн уваходзіць каля 40 прадпрыемстваў па ўсёй краіне, дзе працуе 20 тысяч беларусаў - таму праца "Белдзяржхарчпрама" важная.
Пры гэтым агульная сума выплачаных у бюджэт краіны грошай складае каля 7%, што толькі падкрэслівае важнасць канцэрна для беларускай эканомікі.
"Але я сёння не хацеў бы слухаць справаздачу. Проста асобныя пазіцыі - што добра, што дрэнна. Ёсць і недахопы, ёсць і станоўчыя факты. Мяне цікавіць перш за ўсё прадукцыя, якая вырабляецца, і, самае галоўнае, экспарт, за што адказвае віцэ-прэм'ер. Ён нясе адказнасць, каардынуе гэтую працу", - канстатаваў беларускі лідэр.

Цукровая галіна ў фокусе

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што некаторыя прадпрыемствы з канцэрна былі перададзеныя пад кіраванне на ўзровень мясцовых уладаў. Паколькі яго заўсёды насцярожваў працэс перадачы кантролю над прадпрыемствамі, ён пацікавіўся ці засталіся яны ў дзяржаўнай уласнасці.

Таксама Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на лёс чатырох цукровых заводаў, таму што ў мінулым годзе сітуацыя вакол продажу і цэн у галіне была складанай.
"Але да канца года і ў пачатку гэтага года цэны на цукар проста падскочылі. Якая сітуацыя ў вас зараз?" - задаў пытанне ён.

Сяляне ў Беларусі не самыя багатыя

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў сілу сваёй дзейнасці прадпрыемствы канцэрна маюць цесныя адносіны з сельгаспрадпрыемствамі. Пасля чаго задаў наўпрост віцэ-прэм'еру пытанне: "Аляксандр Міхайлавіч, якія ў іх ёсць праблемы ў гэтым плане, ці не крыўдзяць яны сялян?"
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заклікаў не крыўдзіць беларусаў, якія працуюць у аграрным сектары. Справа нават не ў тым, што канцэрн пазбавіцца сыравіннай базы. Беларускі лідэр запэўніў, што такое адбыцца не можа.
"Таму што дзяржава будзе рабіць усё для таго, каб гэтая сыравінная база была. Але сялян проста па вызначэнні крыўдзіць нельга. Яны ў нас не самыя багатыя", - прызнаў ён.

Дзяржаўная карпарацыя ў харчпраме

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ўрад узяў курс на стварэнне дзяржаўных карпарацый. У сувязі з чым задаўся пытаннем, чым яна будзе адрознівацца ад канцэрна ў выпадку стварэння і харчовай прамысловасці дзяржкарпарацыі.
"Канцэрн - гэта таксама дзяржаўнае аб'яднанне. Карпарацыя так карпарацыя. Ніхто не супраць. Зразумела, што ад пачатку да канца ўвесь ланцужок сканцэнтраваны па вытворчасці ў адных руках. І продажу ў тым ліку. І прыбытак вы дзеліце. І гэтак далей", - адзначыў ён.
Пасля чаго Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, а "гэтая карпарацыя як ідэя ці ўжо практыка кладзецца на вашу грэшную "белдзржхарчпрамаўскую" зямлю?"
Пры гэтым ён падкрэсліў, што рэформа дзеля рэформы не патрэбна, таму што важная яе эфектыўнасць, і яна павінна прынесці неабходны вынік.
"Перш за ўсё грашовы. Павінен прыбытак павялічвацца, рэнтабельнасць, эфектыўнасць функцыянавання гэтага аб'яднання", - растлумачыў беларускі лідэр.
Стужка навiн
0