Які сёння дзень: 27 жніўня 2021 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 27 жніўня 2020 года
Які сёння дзень: 27 жніўня 2020 года - Sputnik Беларусь, 1920, 27.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце трыццаць дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 126 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1955 годзе выйшла 1-ае выданне Кнігі рэкордаў Гінеса? Якія яшчэ падзеі адбыліся 27 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 27 жніўня

  • У 1610 годзе Уладзіслаў Ваза абраны маскоўскім царом.
  • У 1652 годзе Капылю было нададзена магдэбургскае права. 
  • У 1820 годзе ў Расійскай імперыі ўказам Аляксандра І забароненая дзейнасць езуітаў.
  • У 1979 годзе астраном Мікалай Чарных у Крымскай астранамічнай абсерваторыі адкрыў малую планету (3283) Скарына.

Хто нарадзіўся 27 жніўня

  • 1811 год: Тадэвуш Лада-Заблоцкі, беларускі паэт.
  • 1860 год: граф Карл Чапскі, мінскі гарадзкі галава і мецэнат.
  • 1907 год: Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт.
  • 1976 год: Алеся, беларуская эстрадная спявачка, салістка гурту "Сябры".
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся кітайскі філосаф Канфуцый, нямецкі філосаф Георг Гегель, амерыканскі пісьменнік Тэадор Драйзер і савецкая актрыса Фаіна Ранеўская.

27 жніўня ў народным календары

Праваслаўныя вернікі сёння шануюць памяць прарока Міхея, які жыў у пачатку 700-х гг. да н.э. у Іўдзее. Ён аўтар Кнігі прарока Міхея, шостай кнігі "малых" прарокаў. Сёння заканчваецца спасаўскі пост, надыходзіць пара вяселляў.
Гэты дзень называлі Міхей-ціхавей: назіралі за ветрам і прадказвалі надвор'е. Калі дзьмуў лёгкі вецер, осень будзе цёплай, а калі моцны і халодны – у верасні будзе нянасце.
Працы ў полі ўжо скончыліся, але часам людзі збіраліся на талаку, каб дапамагчы суседзям, якія не паспелі сабраць ураджай.
27 жніўня таксама ўшаноўвалі будаўнікоў і муляроў.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі