Які сёння дзень: 31 жніўня 2021 года

© Sputnik / Альфрэд МікусГлушанскі хутарок
Глушанскі хутарок - Sputnik Беларусь, 1920, 31.08.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 122 дні.
Сёння ў Польшчы святкуецца Дзень салідарнасці і свабоды. Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 31 жніўня

  • У 1432 годзе пачалася Грамадзянская вайна ў ВКЛ: ноччу на 1 верасня князі Жыгімонт Кейстутавіч і Сямён Гальшанскі здзейснілі дзяржаўны пераварот і замах на вялікага князя Свідрыгайлу.
  • У 1449 годзе быў падпісаны дагавор пра вечны мір паміж Вялікім княствам Літоўскім і Вялікім княствам Маскоўскім.
  • У 1559 годзе быў падпісаны Віленскі дагавор, Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста і абарону ВКЛ.

Хто нарадзіўся 31 жніўня

  • 1850 год: Аляксандр Шыманоўскі, беларускі этнограф.
  • 1885 год: Генадзь Багдановіч, беларускі грамадскі дзеяч.
  • 1922 год: Уладзімір Шыцік, беларускі журналіст.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся рымскі імператар Калігула, рускі пісьменнік Аляксандр Радзішчаў і амерыканскі акцёр Рычард Гір.

31 жніўня ў народным календары

Сёння ў народзе адзначаецца свята коней: дзень святых Флора і Лаўра. У гэты дзень коней чысцілі, кармілі лепшым аўсом, упляталі ў грыву стужкі, не запрагалі, не аралі на іх. "Умаліў Фрола і Лаўра — чакай каням дабра", — казалі ў народзе.
31 жніўня гаспадыні прымаліся за жаночыя працы – ткалі і шылі па вечарах пры агні.
Лічылася, што пасля Фрола і Лаўра сеяць жыта позна – будзе холадна, яно памерзне. У гэты дзень часта здаралася "сухая" навальніца – без дажджу, толькі маланкі і гром. Тады ўтрымліваліся ад працы, каб не наклікаць пажар.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі