Які сёння дзень: 2 верасня 2021 года

© AP / Sergei GritsЯкі сёння дзень: 2 верасня 2021 года
Які сёння дзень: 2 верасня 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 02.09.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 120 дзён.
А вы ведалі, што ў 1995 годзе ў амерыканскім Кліўлендзе адкрылася зала славы зорак рок-н-ролу? Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 верасня

  • У 1621 годзе пачалася бітва пад Хоцінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.
  • У 1945 годзе адбылася капітуляцыя Японіі ў Другой сусветнай вайне.

Хто нарадзіўся 2 верасня

  • 1930 год: Анатоль Шаўня, беларускі паэт, крытык.
  • 1955 год: Яўген Мірановіч, беларускі і польскі гісторык, грамадска-культурны дзеяч.
  • 1983 год: Кірыл Дубоўскі, сучасны беларускі пісьменнік.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся савецкі акцёр Яўген Лявонаў, амерыканскі акцёр Кіану Рыўз і мексіканская актрыса Сальма Хаек.

2 верасня ў народным календары

Сёння вернікі ўзгадваюць прарока Самуіла і адзначаюць Самойлін дзень.
На Русі прарока лічылі заступнікам мужчын, таму да іх у гэты дзень была асобая павага. Жанчыны гатавалі смачныя стравы і частавалі сваіх бацькоў, мужоў і сынавей. Асаблівай папулярнасцю карысталіся стравы з грыбамі, бо ў гэты час іх у лесе звычайна многа.
Назіралі за прыродай: калі да Самойліна дня паспявала рабіна, восень будзе дажджлівая, але авёс нарадзіцца добра. Мышы павылазілі з нор – чакай халоднай зімы.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала