МЗС Беларусі: цяпер няма сэнсу прызначаць пасла ў ЗША

© Sputnik / Иван Руднев / Перайсці ў медыябанкБудынак пасольства ЗША ў Мінску
Будынак пасольства ЗША ў Мінску - Sputnik Беларусь, 1920, 03.09.2021
Падпісацца
Беларускі бок адклікаў агрэман амерыканскага пасла пасля аднаўлення санкцыённага рэжыму ў дачыненні да ўлад рэспублікі і бізнесу.
МІНСК, 3 вер – Sputnik. Кандыдатура на ролю кіраўніка беларускай дыпмісіі ў ЗША ёсць, але накіроўваць пасла сэнсу няма, лічыць міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт Sputnik.

Досыць рэзкія крокі

Па словах Макея, адносіны з ЗША як і любой іншай дзяржавай для Беларусі заўсёды актуальныя.
"Мы ў свой час займаліся падборам кандыдатуры пасла ў ЗША. У нас ёсць гэтая кандыдатура, але ў цяперашніх умовах, натуральна, няма сэнсу накіроўваць нашага пасла ў ЗША ў сувязі з тымі санкцыйнымі дзеяннямі, якія былі зроблены гэтай краінай у адносінах да Беларусі", - растлумачыў кіраўнік МЗС.
Уладзімір Макей звярнуў увагу, што не беларускі бок выступіў ініцыятарам гэтых "дастаткова рэзкіх" крокаў.
"Менавіта ЗША ўвялі санкцыі супраць Беларусі, мы былі вымушаны даць адэкватны адказ на тыя агрэсіўныя крокі, якія былі зроблены ў адносінах да Беларусі".
Уладзімір Макей
"У гэтых умовах мы не палічылі магчымым мець у Беларусі такога пасла, як спадарыня Фішэр, і адклікалі агрэман. Чаму? Таму што не паспеўшы прыехаць у краіну, яна зрабіла ўжо столькі заяў абразлівых ў дачыненні да Беларусі і яе народа, што яе знаходжанне тут у дадзенай сітуацыі не было б мэтазгодным", - растлумачыў міністр.

МЗС сочыць

Пасля чаго дадаў, што беларускі МЗС сочыць за тым, як паводзяць сябе некаторыя супрацоўнікі пасольства ЗША.
"Паглядзіце на сайт - гэта не сайт замежнай установы, якая заклікана аналізаваць сітуацыю ў краіне, якая заклікана ўмацоўваць адносіны паміж дзяржавамі, чым займаецца дыпламатыя. Гэта нейкая прапагандысцкая агітка супраць дзеючай улады (у Беларусі - Sputnik)", - лічыць Уладзімір Макей.
На яго думку, гэта нішто іншае, як варожыя дзеянні ў адносінах да Беларусі. Тут не ідзе гаворкі пра ўмацаванне нашай незалежнасці, пра што нам увесь час кажуць амерыканскія партнёры.
"Усе іх дзеянні накіраваны на тое, каб разбурыць гэты суверэнітэт і незалежнасць і саму дзяржаўнасць Беларусі", - ацаніў дзеянні ЗША беларускі міністр.
Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў, што беларускі бок зацікаўлены ў выбудоўванні нармальнага дыялогу з гэтай краінай, разумеючы якую ролю яна іграе ў свеце.
"Мы хацелі б мець нармальныя ўзаемаадносіны, але не пад ціскам, не пад патрабаваннямі ўстанавіць дэмакратыю па амерыканскім узоры. Ужо многія наеліся гэтай дэмакратыі: у арабскіх дзяржавах і Афганістане. Гэта павінны быць раўнапраўныя ўзаемавыгадныя адносіны, заснаваныя на прынцыпах міжнароднага права", - рэзюміраваў кіраўнік МЗС Беларусі.
Сцяг ЗША - Sputnik Беларусь, 1920, 12.08.2021
Дзярждэпартамент ЗША абвінаваціў Мінск у пагаршэнні двухбаковых адносін
Чытайце таксама:
МЗС Беларусі адклікала згоду на прызначэнне Фішэр паслом ЗША ў Мінску
МЗС: пасол ЗША, які знаходзіцца ў Літве, да Беларусі не можа мець адносін
Кіраўнік МЗС Беларусі і саветнік Дзярждэпартамента ЗША пагаварылі па тэлефоне
Макей: Беларусь падрыхтавала некалькі кандыдатур пасла ў ЗША
Лукашэнка даручыў увесці меры ў адказ на новыя санкцыі Захаду
ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі
Лукашэнка назваў санкцыі Захаду "шантажом у міжнародным маштабе"
ЗША, Вялікабрытанія і Канада сінхронна з ЕС увялі санкцыі па Беларусі
Стужка навiн
0