Які сёння дзень: 6 верасня 2021 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 6 верасня 2021 года
Які сёння дзень: 6 верасня 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 06.09.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце сорак дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 116 дзён.
А вы ведалі, што ў гэты дзень у 1492 годзе Хрыстафор Калумб пачаў сваю першую экспедыцыю з Канарскіх астравоў? Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 верасня

  • У 1928 годзе СССР далучыўся да пакта Брыяна — Келога пра вырашэнне міжнародных спрэчак мірным шляхам.
  • У 1991 годзе СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.

Хто нарадзіўся 6 верасня

  • 1903 год: Мікола Дварэцкі, беларускі паэт.
  • 1946 год: Вячаслаў Селяменеў, беларускі навуковец-гiсторык, архiвiст.
  • 1986 год: Іна Жукава, беларуская гімнастка.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы Эдуард Віктар Эплтан і літоўскі гісторык Эдвардас Гудавічус.

6 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Еўціхія, які быў вучнем Іаана Багаслова. Па сугуччы з імем святога гэты дзень называлі Еўціхій Ціхі і маліліся аб безветраным надвор'і, бо вецер мог абтрэсці саспелае льняное насенне.
Але звычайна ў гэтую пару ўжо пачыналіся дажджы, і той, хто марудзіў з уборкай, рызыкаваў страціць ураджай.
Назіралі за надвор'ем: калі на небе цяжкія хмары, хутка пахаладае, а калі пойдзе дождж – восень, наадварот, будзе сухая.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала