Відэа

Беларускія вайскоўцы паказалі новы БТР у справе - відэа

Падпісацца на
Навінка ад Мінскага завода колавых цягачоў прыцягнула асаблівую ўвагу наведвальнікаў выставы MILEX, а праз некалькі месяцаў абзавялася і сучасным баявым модулем.
У ходзе выставы ўзбраенняў MILEX у беларускай сталіцы ў чэрвені гэтага года можна было ўбачыць БТР VOLAT V-2, тады на ім стаяла звыклае для папярэдняга пакалення савецкіх бронемашын узбраенне.
Зараз навінка беларускага ваенпрама абсталявана баявым модулем АДУНОК-БМ-30. На ім устаноўлена 30мм аўтаматычная гармата і правераны часам кулямёт калібра 7,62мм ПКТ.
У кароткім відэа можна ацаніць, як VOLAT упэўнена сябе адчувае на хаду, перасоўваючыся па перасечанай мясцовасці і на ажыўленай трасе. У адрозненне ад сваіх папярэднікаў БТР можа ехаць у патоку звычайных машын, таму што абсталяваны люстэркамі задняга віду, а не толькі звычайнымі трыплексамі.
Мяркуючы па малюнку з салона легкавушкі, якая наганяе на дарозе баявую машыну, беларускі бранявік лёгка ідзе на хуткасці каля 110 кіламетраў у гадзіну, і гэта відавочна не мяжа яго магчымасцей.
Глядзіце на відэа, як новы бронетранспарцёр з мінскай прапіскай паводзіць сябе ў руху.
Глядзіце таксама:
Беларускі БТР паказалі на выставе MILEX ў Мінску – відэа
Дзяржкамваенпрам прэзентаваў аўтамат SMAR-100BPM з кампаноўкай "бул-пап" - відэа
Ударныя беспілотнікі беларускай распрацоўкі - відэа
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала