Які сёння дзень: 9 верасня 2021 года

© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў фотабанкЯкі сёння дзень: 9 верасня 2021 года
Які сёння дзень: 9 верасня 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 113 дзён.
У гэты дзень 17 гадоў таму Аляксандр Лукашэнка ў другі раз перамог у прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 верасня

  • У 1609 годзе войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Львом Сапегам пачало аблогу Смаленска.
  • У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.
  • У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.
  • У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.
  • У 2001 годзе Аляксандр Лукашэнка атрымаў перамогу на другіх прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Хто нарадзіўся 9 верасня

  • 1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.
  • 1958 год: Міра Лукша, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х'ю Грант.

9 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.
У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярыма або под столлю, каб уберагчы дом ад злых сіл. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны бусы, якія таксама лічыліся абярэгам.
Па рабіне таксама вызначалі надвор'е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць маразы.
Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала