Які сёння дзень: 9 верасня 2023 года

© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 9 верасня 2023 года
Які сёння дзень: 9 верасня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 09.09.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пяцьдзесят другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 113 дзён.
Якія падзеі адбыліся 9 верасня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 верасня

У 1918 годзе ў Мінску адкрыліся беларускія настаўніцкія курсы, адным з першых настаўнікаў на іх быў Язэп Лёсік.
У 1944 годзе была заключана дамова паміж урадам БССР і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення пра абмен насельніцтвам.
У 1992 годзе ў Мінску адкрылася прадстаўніцтва ААН.

Хто нарадзіўся 9 верасня

1924 год: Анатоль Гурыновіч, беларускі дзяржаўны дзеяч.
1958 год: Міра Лукша, беларуская пісьменніца.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік, філосаф Леў Талстой і брытанскі акцёр Х'ю Грант.

9 верасня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі ўспамінаюць святога Пімена і пакутніцы Анфісы, якую ў народзе называюць Анфіса-Рабінніца.
У гэты дзень галінкі рабіны вешалі над дзвярыма ці пад столлю, каб уберагчы дом ад нячысцікаў. Маладыя дзяўчыны рабілі з ягад рабіны пацеркі, якія таксама лічыліся абярэгам.
Па рабіне таксама вызначалі надвор'е на восень і зіму: калі ягад многа, значыць, будуць маразы.
Ягады рабіны горкія, але вельмі карысныя: іх сушылі і дадавалі ў стравы ўзімку або варылі з іх напоі.
Стужка навiн
0