Які сёння дзень: 5 кастрычніка 2021 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 5 кастрычніка 2021 года
Які сёння дзень: 5 кастрычніка 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 05.10.2021
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце семдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 87 дзён.
У гэты дзень у 1582 годзе Рэч Паспалітая перайшла на грыгарыянскі каляндар. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 кастрычніка

  • У 1582 годзе Іспанія і Рэч Паспалітая перайшлі на грыгарыянскі каляндар.
  • У 1648 годзе войскі ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам узялі ў аблогу Пінск.
  • У 1733 годзе саксонскі курфюрст Фрыдрых Аўгуст II Ветын абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Хто нарадзіўся 5 кастрычніка

  • 1967 год: Сяргей Харэўскі, беларускі мастак.
  • 1974 год: Аляксей Зайцаў, беларускі музыкант, удзельнік гурта "J:морс".
  • 1982 год: Вікторыя Чаўлытка, беларуская тэатральная актрыса.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Дэні Дзідро і руская актрыса Іна Чурыкава.

5 кастрычніка ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць ветхазапаветнага прарока Іёны, кніга якога ўваходзіць у састаў Бібліі.
Аднойчы Іёна быў пасланы Богам у горад Ніневія з пропаведзю. Але ён замест гэтага накіраваўся ў іншую краіну – Іспанію. Калі Іёна плыў на караблі, здарылася страшэнная бура. Калі каманда карабля даведалася, што непагадзь наслаў Бог таму, што Іёна не паслухаўся ўказу, яны бросілі яго ў мора, якое адразу супакоілася. Там Іёну праглынуў кіт. Унутры кіта ён знаходзіўся тры дні і ўвесь гэты час маліў Госпада злітавацца. Той паслухаў Іёну, і кіт выкінуў яго на сушу.
5 кастрычніка ў памяць аб Іёне забараняецца есці рыбу. У гэты дзень маліліся, каб выратавацца ад ліхаманкі і суцішыць зубны боль.
Назіралі за прыродай: калі лісце з клёнаў ужо апала, хутка прыйдзе зіма.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала