Касмічны юбілей: беларус Алег Навіцкі адзначае на арбіце 50-годдзе

© Sputnik / Григорий Сысоев / Перайсці ў медыябанкКасманаўт Алег Навіцкі
Касманаўт Алег Навіцкі - Sputnik Беларусь, 1920, 12.10.2021
Падпісацца
Экспедыцыя расійскага касманаўта беларускага паходжання стала трэцяй - але, напэўна, самай арыгінальнай, так як у гэты раз ён нават выканае ролю ў фільме.
МІНСК, 12 каст - Sputnik. Касманаўту Алегу Навіцкаму сёння спаўняецца 50 гадоў, свой юбілей ён сустрэне на арбіце.
Касмічную падрыхтоўку Алег Навіцкі, які нарадзіўся ў Чэрвені, пачаў у 2007 годзе. Праз два гады ён завяршыў вучобу, і ў 2010 годзе прыступіў да падрыхтоўкі да палёту ў космас пакуль у складзе дублюючага экіпажа.
А першы палёт Навіцкага ў космас адбыўся 23 кастрычніка 2012 года. Ён правёў на арбіце 143 дні, і пасля Алегу Віктаравічу прысвоілі званне Героя Расійскай Федэрацыі.
У другую для сябе місію беларус адправіўся 17 лістапада 2016 года. Наш суайчыннік выконваў праграму навуковых даследаванняў і, падтрымліваў працаздольнасць МКС з дапамогай дастаўленых грузаў. Працягласць палёту склала 196 сутак.
9 красавіка 2021 году разам з касманаўтам Раскосмаса Пятром Дубровым і астранаўтам NASA Маркам Вандэ Хаем Алег Навіцкі адправіўся ў трэцюю экспедыцыю, у рамках якой упершыню выйшаў у адкрыты космас.
У гэтыя дні Алег Навіцкі выступае своеасаблівым куратарам кінапляцоўкі - пасля завяршэння першых на МКС здымак ігравога кіно, ён вернецца на Зямлю пасля 191 дня знаходжання ў космасе разам з рэжысёрам Клімам Шыпенка і актрысай Юліяй Перэсільд. Вяртанне запланавана на 17 кастрычніка.
З 50-годдзем лётчыка-касманаўта павіншаваў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"З'яўляючыся сапраўдным патрыётам, вы ўвесь час падтрымліваеце сувязь з Радзімай, задаяце каштоўнасныя арыенціры для маладога пакалення. Сімвалічна, што юбілей вы адзначаеце на арбіце. Па традыцыі ў космасе з вамі часцінка нашай краіны - Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь", - гаворыцца ў віншаванні.
Чытайце таксама:
Перэсільд на арбіце: актрыса дапамагала ў стыкоўцы карабля да МКС
Голас з космасу: Навіцкі прагаласаваў анлайн з арбіты Зямлі
Беларус Алег Навіцкі упершыню выйшаў у адкрыты космас
Стужка навiн
0