Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2021 года

© AFP 2021 / MAXIM MALINOVSKYЯкі сёння дзень: 29 кастрычніка 2021 года
Які сёння дзень: 29 кастрычніка 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 29.10.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыста другім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 63 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 кастрычніка

  • У 1937 годзе ў Мінску былі расстраляны шматлікія дзеячы культуры, асветы і дзяржаўнага апарату Беларусі, усяго — каля 100 чалавек.
  • У 1952 годзе ў Пінску была знішчана сінагога, на той час найстарэйшая з захаваных на тэрыторыі колішняй Рэчы Паспалітай.

Хто нарадзіўся 29 кастрычніка

  • 1938 год: Янка Саламевіч, беларускі літаратуразнавец, фалькларыст, бібліёграф, перакладчык.
Таксама сёння нарадзіліся кароль Партугаліі Фернанду ІІ і англійскі акцёр і рэжысёр Эндру Лі Потс.

29 кастрычніка ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае пакутніка Лонгіна Сотніка, які разам са сваімі салдатамі быў пастаўлены назіраць за распінаннем Хрыста. Пасля ўбачаных каля крыжа цудаў ён паверыў у тое, што Хрыстос – Сын Божы. Менавіта ён працяў дзідай рэбры ўкрыжаванага Хрыста і, калі яго кроў трапіла сотніку ў вочы, ён стаў бачыць лепей і вылечыўся ад хваробы вачэй. Пасля Лонгін адмовіўся браць грошы, якія прапаноўвалі яму, каб ён маўчаў пра цуд і быў абезгалоўлены.
Лонгіну моляцца людзі, у якіх хворыя вочы.
Калі ў гэты дзень быў моцны вецер, хутка пачнуцца дажджы, а калі вецер паўднёва-заходні, нянасце будзе доўгім. Рэдкія аблокі, насупраць, прадракалі яснае і марознае надвор'е.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала