Які сёння дзень: 1 лістапада 2021 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 1 лістапада 2021 года
Які сёння дзень: 1 лістапада 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 01.11.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыста пятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 60 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень вегана. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 лістапада

  • У 1338 годзе быў усталяваны мір і заключаны гандлёвы дагавор князя Гедзіміна з Ордэнам.

Хто нарадзіўся 1 лістапада

  • 1873 год: Іван Замоцін, беларускі літаратуразнаўца.
  • 1895 год: Уладзімір Крыловіч, беларускі акцёр, адзін з заснавальнікаў беларускага савецкага тэатра.
  • 1912 год: Янка Золак, беларускі паэт, выдавец.
  • 1933 год: Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1933 год: Вера Ляшук, беларускі літаратуразнавец.
  • Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі фізік Роберт Лафлін і брытанская пісьменніца Сюзанна Кларк.

1 лістапада ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Дзень святога Садока, а каталікі – Дзень усіх святых, калі памінаюць нябожчыкаў.
У гэты час лясныя звяры і птушкі падбіраліся бліжэй да чалавечых дамоў. Конюхі ў гэты дзень раскідвалі авёс, каб прывабіць сарок. Лічылася, што гэтыя птушкі сваім неперарыўным крыкам адпуджваюць ад коней хлеўнікаў, якія часам шкодзяць ім: катаюцца, блытаюць грыву.
Дарэчы, цёплы жаночы галаўны ўбор называецца "сарока". Ён можа быць упрыгожаны шыццём, вышыўкай і каменнямі або жэмчугам.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала