Які сёння дзень: 9 лістапада 2021 года

© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў фотабанкЯкі сёння дзень: 9 лістапада 2021 года
Які сёння дзень: 9 лістапада 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 09.11.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыста трынаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 52 дні.
У гэты дзень Францыск Скарына атрымаў ступень доктара медыцынскіх навук. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 лістапада

  • У 1512 годзе Францыск Скарына абараніў ступень доктара медыцынскіх навук ў Падуі.
  • У 1915 годзе пачала дзейнічаць чыгунка Жлобін - Калінкавічы - Шапятоўка.
  • У 1941 годзе нацысты расстралялі каля 1500 яўрэяў у гарадскім пасёлку Мір.
  • У 1989 годзе пачаўся дэмантаж Бярлінскай сцяны.

Хто нарадзіўся 9 лістапада

  • 1697 год: Аўгуст Аляксандр Чартарыйскі, палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1789 год: Марцін Антоні Паўловіч, беларускі навуковец-геолаг, асветнік.
  • 1856 год: Уладзімір Стукаліч, беларускі літаратуразнавец, гісторык, юрыст.
  • 1962 год: Аляксей Мельнікаў, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Іван Тургенеў.

9 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Нестара Летапісца, манаха з Кіева-Пячэрскай Лаўры. Ён лічыцца аднім з аўтараў "Аповесці мінулых гадоў".
У гэты дзень прынята было даваць зарокі. Казалі: "Не даўшы слова – мацуйся, даўшы –трымайся". Зарок даваўся самому сябе і заставаўся цалкам на сумленні чалавека. У знак выканання зароку ставілі крыжы з выявамі святых, перад якімі зарок быў дадзены. Але маглі зарокі і не мець рэлігійнай падставы: так жанчыны часта давалі зарок сшыць за суткі кашулю, хворы чалавек ачуняць. Водгукі гэтага звычаю мы бачым і ў фальклоры.
Туман раніцай 9 лістапада прадказваў адлігу. Калі гусь плавае па возеры, а яно яшчэ не пакрылася льдом, маразы будуць яшчэ не скора.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала