Які сёння дзень: 2 снежня 2021 года

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў фотабанкЗіма
Зіма - Sputnik Беларусь, 1920, 02.12.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 29 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за адмену рабства. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 снежня

  • У 1936 годзе польскія ўлады забаранілі дзейнасць Таварыства беларускай школы.

Хто нарадзіўся 2 снежня

  • 1612 год: Януш Крыштаф Радзівіл, вялікалітоўскі вайсковы і дзяржаўны дзеяч.
  • 1879 год: Фелікс Стацкевіч, беларускі грамадскі і культурны дзеяч.
  • 1902 год: Анатоль Вольны, беларускі паэт, празаік, кінадраматург, журналіст.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі мастак і графік Ота Дзікс, оперная спявачка Марыя Калас, італьянскі мадэльер Джані Версачэ і амерыканская спявачка Брытні Спірс.

2 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Аўдзея. У народзе яго лічылі ахоўнікам хатняй гаспадаркі і сямейнага шчасця і называлі Аўдзей-заступнік.
У гэты дзень імкнуліся без неабходнасці не выходзіць з хаты, таму што верылі, што нячысцікі становяцца асабліва агрэсіўнымі. Збіраліся каля цёплай печы, пілі гарбату з мёдам, якая, да таго ж, выдатна абараняе ад хвароб. А каб нячысцікі не сунуліся ў хату, гаспадар абыходзіў усе вокны і дзверы ды злёгку стукаў па рамах і касяках тапаром.
Калі 2 снежня ідзе снег і дзьме моцны вецер, зіма будзе халодная, а вясна позняя. Калі ў гэты дзень ясна, хутка будзе мароз, а калі пахмурна – адліга.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала