Які сёння дзень: 15 снежня 2021 года

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў фотабанкГолуб
Голуб - Sputnik Беларусь, 1920, 15.12.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыста сорак дзевятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 16 дзён.
Сёння святкуецца Міжнародны дзень чаю. Якія яшчэ падзеі адбыліся 15 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 15 снежня

  • У 1862 годзе пачалася эксплуатацыя першай чыгункі на тэрыторыі Беларусі, яна звязала Гродна з Парэччам і была часткаю Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
  • У 1918 годзе распачаў працу Гродзенскі беларускі сялянскі з'езд.
  • У 1985 годзе ў Беларусі нарадзіўся 10-мільённы жыхар.

Хто нарадзіўся 15 снежня

  • 1836 год: Валерый Урублеўскі, беларускі і польскі рэвалюцыянер.
  • 1921 год: Сцяпан Александровіч, беларускі літаратуразнавец.
  • 1937 год: Яўген Ждан, беларускі тэатральны мастак, жывапісец і графік.
  • 1937 год: Герман Кірылаў, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі інжынер Аляксандр Густаў Эйфель і стваральнік штучнай мовы эсперанта Людвіг Лазар Заменгоф.

15 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць прарока Абакума, восьмага з 12 малых прарокаў.
Традыцыйная беларуская свістулька - Sputnik Беларусь, 1920, 13.06.2017
Абярэгі і цацка для малечы
У гэты дзень матулі адганялі ад немаўлят начніц – нячысцікаў, якія псавалі сон і нават маглі наслаць хваробу. Чыталі замовы на ваду, якой мылі дзіця, а таксама стаівлі на акно ляльку-абярэг. Лічылася, што калі начніца палезе ў хату, яна ўзлезе на ляльку, пераблытаўшы яе з дзіцем.
Калі ў гэты дзень спяваў певень, хутка будзе адліга. Калі вароны крычаць – будзе снегапад.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала