Які сёння дзень: 16 снежня 2021 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЗаснежаныя дрэвы пад Мінскам
Заснежаныя дрэвы пад Мінскам - Sputnik Беларусь, 1920, 16.12.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцідзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 15 дзён.
Якія падзеі адбыліся 16 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 снежня

  • У 1388 годзе ўпершыню ўзгадваецца Маладзечна.
  • У 1951 годзе быў заснаваны Беларускі інстытут навукі і мастацтва (БІНІМ) у Нью-Йорку.

Хто нарадзіўся 16 снежня

  • 1874 год: Леў Альпяровіч, беларускі мастак.
  • 1903 год: Іван Ахрэмчык, беларускі мастак-жывапісец.
  • 1905 год: Мікалай Сярдобаў, беларускі оперны спявак, народны артыст Беларусі.
  • 1934 год: Леанід Анцімонаў, беларускі мастак.
  • 1962 год: Валяр'ян Янушкевіч, беларускі скульптар.
  • 1977 год: Максім Пятруль, беларускі скульптар і дызайнер.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст Людвіг ван Бетховен і шведскі кампазітар, адзін з заснавальнікаў квартэта ABBA Бэні Андэрсан.

16 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць вялебнага Іаана Маўчальніка, які мог ацаляць людзей.
16 снежня імкнуліся правесці ў цішыні і маўчанні. Нельга было гучна размаўляць і спяваць – верылі, што нячыстая сіла тады голас адыме. Вернікі хадзілі ў храм і маліліся пра здароўе святому.
Таксама ў вёсках рана лажыліся спаць – цямнела хутка, а з цемрай, як вядома, прыходзіць і нячыстая сіла, якая асабліва злавалася ў гэты дзень.
Калі дровы ў печы трашчаць – пахаладае. Снег выпаў пасля адлігі – да неўраджаю.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала