Які сёння дзень: 20 снежня 2021 года

© PixabayЯкі сёння дзень: 20 снежня
Які сёння дзень: 20 снежня  - Sputnik Беларусь, 1920, 20.12.2021
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца трыста пяцьдзесят чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 11 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі. Якія яшчэ падзеі адбыліся 20 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 20 снежня

  • У 1938 годзе ў СССР былі ўведзены працоўныя кніжкі.
  • У 1939 годзе прайшоў першы спектакль Гомельскага драмтэатра ("Рэвізор" па п’есе Мікалая Гогаля).
  • У 1945 годзе выйшаў першы нумар Настаўніцкай газеты.
  • У 1962 годзе на Гомельскім суднарамонтна-суднабудаўнічым заводзе пабудаваны першы ў Беларусі цеплаход на падводных крылах.

Хто нарадзіўся 20 снежня

  • 1840 год: Казімір Альхімовіч, мастак.
  • 1860 год: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф.
  • 1890 год: Юзаф Ядкоўскі, краязнавец, заснавальнік гісторыка-археалагічнага музея ў Гродне.
Таксама сёння нарадзіліся нарвежскі даследчык Антарктыды Фін Ронэ і брытанскі музыкант Алан Парсанс.

20 снежня ў народным календары

Праваслаўная царква ў гэты дзень шануе памяць прапаведніка Амбросія Медыяланскага. Кажуць, што ён здзейсніў мноства цудаў, у тым ліку ўваскрасіў памерлага хлопчыка.
Дзяўчыны ў гэты дзень садзіліся шыць і вышываць уборы. Нельга было прымацца за працу, не памаліўшыся.
Калі на Амбросія ідзе мокры снег, лета будзе дажджлівым. Сонейка схавалася за туманам – хутка будзе моцная завіруха.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала