Пераднавагодні настрой у зімовых вершах: "Дзеда лепім мы са снегу!"

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкВясёлы снегавік у парку
Вясёлы снегавік у парку - Sputnik Беларусь, 1920, 19.12.2023
Падпісацца
Вось і пачалася зіма са снегам, маразамі і, канешне, адлігамі, якія часта прыходзяць зусім нечакана. Ды хутка да нас завітае Новы год з яркімі агнямі, падарункамі і пахам святочнай хвоі. Sputnik зрабіў падборку лепшых вершаў пра гэты цудоўны зімовы час.
Снежань – чароўны месяц, калі спраўджваюцца ўсе дзіцячыя мары. Ці снег, ці адліга – усё роўна гарачая пара для Дзеда Мароза, які здалёк нясе паслухмяным хлопчыкам і дзяўчынкам падарункі.
А пакуль да свята застаецца крыху больш за тыдзень, Sputnik адчыняе чарговую скарбонку з самымі зімовымі вершамі і прапануе даведацца, што пісалі знакамітыя беларускія паэты пра гэтую пару. Да таго ж некаторыя вершы добра падыдуць, каб расказаць іх на Новы год Дзеду Марозу і Снягурцы.
© Sputnik / Альфред МикусКолькі шуму, колькі смеху: / Дзеда лепім мы са снегу!
Зимняя деревня - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
Колькі шуму, колькі смеху: / Дзеда лепім мы са снегу!

Снежны дзед

Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы –
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Замест рук уткнулі папкі,
Вочы – вугалю кавалкі,
Нос – чарэпак з гладыша,
Барада – шматок кудзелі,
А на лысіну надзелі
Кош замест капелюша.
Ну і дзед! Відаць, яму
Тут стаяць усю зіму.
Будзе ён тут па начах
Наганяць на зайцаў страх,
Каб не бегалі сюды
Сад псаваць наш малады!

Ніл Гілевіч
© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкЛес, як дзед убогі / З доўгімі вусамі, / Апусціў галіны...
Зимний лес - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2022
Лес, як дзед убогі / З доўгімі вусамі, / Апусціў галіны...

Зіма

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.

Замялі дарогі
Ветрыкі снягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі,

Апусціў галіны
I стаіць журботна,
Зрэдку верхавіны
Зашумяць маркотна.

Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна –
Ні канца, ні краю.

Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела,
Змоўклі ручаёчкі.

Амярцвелі лозы,
Чуць галлём хістаюць,
А ў палях марозы
Ды вятры гуляюць.

Якуб Колас
© Sputnik / Татьяна АнисовецЗ'явіўся сябар лепшы – снег!
Снег в городе - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2022
З'явіўся сябар лепшы – снег!

Першы снег

Я раніцой расплюшчыў вочы,
Спыніўшы сноў імклівы бег.
Святло чароўнай белай ночы
Разліў па хаце першы снег.

Падскочыў з ложка да фіранкі,
Багацця белага – да стрэх.
І гурбы пульхныя на ганку,
З'явіўся сябар лепшы – снег!

Цяпер штодня я з ім гуляю.
І нават ноччу часта ў сне
Будую крэпасці, знішчаю,
А ён цярплівы гэткі, снег!

Міне зіма. Вясна настане
І снег змяце з падворка прэч.
Ды не навечна ён растане –
Яшчэ з ім будзе шмат сустрэч!

Павел Саковіч
© Sputnik / Александр Вильф / Перайсці ў медыябанкВозьмем з Лізай / нашы лыжы, / Горы снегу / праляцім!
Лыжи и палки на снегу, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
Возьмем з Лізай / нашы лыжы, / Горы снегу / праляцім!

* * *

Снег.
Сняжынкі, як пушынкі,
Асядаюць на трысці.
Засняжыў
сняжок
сцяжынку,
Нельга поле перайсці.
Сонца ніжай,
вечар бліжай.
Клуб.
Агні за полем тым.
Возьмем з Лізай
нашы лыжы,
Горы снегу
праляцім!

Пятрусь Броўка
© Sputnik / Andrey DanilovСнег блішчыць, як халодная сталь, / I лятуць мае лёгкія сані...
Дети на лыжной прогулке в зимнем оздоровительном лагере, 1979 год - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
Снег блішчыць, як халодная сталь, / I лятуць мае лёгкія сані...

Зімовая дарога

Шпарка коні імчацца у полі,
Сумна бомы гудзяць пад дугой,
Запяваюць аб долі і волі,
Напяваюць у сэрцы спакой.

Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі,
Брызгі золата ў небе блішчаць,
I маркотныя месяца рожкі
Праз марозную мглу зіхацяць.

Поле нікне у срэбным тумане,
Снег блішчыць, як халодная сталь,
I лятуць мае лёгкія сані,
Унашуся я ў сінюю даль.

Максім Багдановіч
© Sputnik / Виктор ТолочкоКоцік басаногі / Па сняжку гуляў...
Кошка - Sputnik Беларусь, 1920, 21.12.2022
Коцік басаногі / Па сняжку гуляў...

Адмарозіў лапкі

Коцік басаногі
Па сняжку гуляў.
Адмарозіў лапы
I заплакаў: – Мяў...

Што за дзіва гэта?
Трэба бегчы ў дом:
Снег такі халодны,
А пячэ агнём...

Іван Муравейка
© AP / Сергей ГрицСкок вавёрка па сасне – / Паляцеў з галінак снег...
Белка - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
Скок вавёрка па сасне – / Паляцеў з галінак снег...

Вавёрка

Скок вавёрка па сасне –
Паляцеў з галінак снег.
Пад сасною Зайка спаў –
Ён адразу белы стаў.

Вольга Іпатава
© Sputnik / Виктор ТолочкоТолькі снегу быў камяк, / А ўжо вырас дзед-дзівак...
Снеговик в парке Горького в Минске - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
Толькі снегу быў камяк, / А ўжо вырас дзед-дзівак...

Снежны дзед

Скачуць дзеці. Шум і смех.
У камы качаюць снег.
Толькі снегу быў камяк,
А ўжо вырас дзед-дзівак:
Галава нібы падушка,
Шапка з’ехала на вушка,
Губы – порхаўка,
Нос як моркаўка.
Пояс – рэмень наўскасяк,
З боку венічак-галяк.
Крочаць дзеці на абед,
I адзін застаўся дзед.
Верабейчык на плячы
Чыркнуў дзеду: – Чык-чык-чык!
Пасля пырхнуў – і няма,
Сыпле белы пух зіма.
Паглядзеў яму услед,
Зажурыўся снежны дзед.

Станіслаў Шушкевіч
© Sputnik / Voldemar Maask / Перайсці ў медыябанкI пабеглі шпарка / Мы на горку з братам...
Дети катаются на санках, 1983 год - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
I пабеглі шпарка / Мы на горку з братам...

На горцы

Мне купілі санкі,
Санкі-самакаты.
I пабеглі шпарка
Мы на горку з братам.

Снежныя падушкі
Беллю вабяць вока...
Мы ляцім, бы птушкі,
Мы ляцім далёка.

Як у небе зоркі,
Снег вакол іскрыцца.
Эх, на санках з горкі
Хораша пусціцца!

Прыбягайце ўранку
Вы да нас, да хаты.
Мы дадзім вам санкі,
Санкі-самакаты.

Алесь Ставер
© Sputnik / Альфред МикусСнежныя падушкі / Беллю вабяць вока...
Зима в деревне - Sputnik Беларусь, 1920, 23.12.2021
Снежныя падушкі / Беллю вабяць вока...
Таксама на Sputnik:
"Скрыпяць асверы на марозе": зімовыя цуды ў вершах беларускіх класікаў
Зімовы квасок для смачнага посту, або Перадкалядны гірос
Бяжы, Санта: пацешныя забегі ў касцюмах Санта-Клаўса ў Еўропе (фота)
Стужка навiн
0