Які сёння дзень: 29 снежня 2021 года

© Sputnik / Марина СеребряковаЯкі сёння дзень: 29 снежня
Які сёння дзень: 29 снежня - Sputnik Беларусь, 1920, 29.12.2021
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыста шэсцьдзесят трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 2 дні.
Якія падзеі адбыліся 29 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 29 снежня

  • У 1967 годзе Дж.-А. Уілер упершыню ўжыў у публічнай лекцыі тэрмін "чорная дзірка".

Хто нарадзіўся 29 снежня

  • 1842 год: Восіп Лунц, беларускі ўрач і навуковец.
  • 1956 год: Мікалай Андрэеў, рэжысёр Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі архітэктар італьянскага паходжання Карл Росі і амерыканскі акцёр Джуд Лоу.

29 снежня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква ўспамінае аднаго з апошніх стразапаветных прарокаў Агея.
У народзе казалі: "Прарок Агей зямлю шэранню пакрывае". Лічылася, што Агей змагаецца за чысціню чалавечай душы.
Якое надвор'е на Агея, такі будзе і красавік. Мароз у гэты дзень будзе трымацца да самага Вадохрышча. Непагадзь прадракае халодную зіму.
Стужка навiн
0