Які сёння дзень: 31 снежня 2021 года

© Pixabay / Bru-nOЯкі сёння дзень: 31 снежня
Які сёння дзень: 31 снежня - Sputnik Беларусь, 1920, 31.12.2021
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыста шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, сёння святкуецца Новы год!
Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 31 снежня

  • У 1990 годзе пачала дзейнічаць другая лінія Мінскага метрапалітена.

Хто нарадзіўся 31 снежня

  • 1931 год: Пятро Зялінскі, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак і скульптар Анры Матыс і брытанскі акцёр тэатра і кіно Энтані Хопкінс.

31 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мадэста Іерусалімскага. Яму маліліся, каб дапамог жывёлам лягчэй перанесці зіму.
Па народных павер'ях, сёння па свеце гуляе ўсялякая нечысць, таму на стале не пакідалі малако, каб злыя сілы не сапсавалі яго, і вострыя рэчы, каб не наклікаць бяду. Таксама да новага года імкнуліся вярнуць усе пазыкі.
Увечары збіраліся за святочным сталом. Яго нельга было пакідаць пустым – гэта было дрэннай прыкметай. Таксама нельга было выкідаць рэшткі ежы, таму што лічылася, што так можна прагнаць свій поспех. За стол імкнуліся не зваць людей, якія чамусьці непрыемныя, але і адмаўляць у гасціннасці ў гэты вечар было нельга.
Лічылася, што жаданне, загаданае ў гэтую ноч, павінна абавязкова спраўдзіцца.
Стужка навiн
0