Які сёння дзень: 1 студзеня 2022 года

© PixabayЯкі сёння дзень: 1 студзеня
Які сёння дзень: 1 студзеня  - Sputnik Беларусь, 1920, 01.01.2022
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 364 дні.
Наступіў Новы год! Якія падзеі адбыліся 1 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 студзеня

  • У 1831 годзе ўлады Расійскай імперыі спынілі дзеянне Статута ВКЛ 1588 года ў Віцебскай і Магілёўскай губернях.
  • У 1908 годзе на Беларусі пачала працаваць першая міжгародная тэлефонная лінія Мінск - Барысаў.
  • У 1919 годзе ў Смаленску абвешчана Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларусь.
  • У 1919 годзе была заснаваная Віленская беларуская гімназія.
  • У 1929 годзе адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі Навук БССР.
  • У 1990 годзе быў створаны Слонімскі драматычны тэатр.

Хто нарадзіўся 1 студзеня

  • 1467 год: Жыгімонт Стары, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
  • 1860 год: Яўхім Карскі, філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства.
  • 1932 год: Яўген Каршукоў, беларускі пісьменнік, перакладчык.
  • 1937 год: Пятро Сушко, беларускі паэт, перакладчык
  • 1945 год: Вольга Іпатава, беларуская пісьменніца
  • 1958 год: Рыгор Сітніца, беларускі мастак, паэт
  • 1959 год: Ніна Здановіч, беларускі археолаг, гісторык
Таксама сёння нарадзіўся французскі грамадскі дзеяч П'ер дэ Кубертэн.

1 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Ваніфацыя Рымскага. Яму моляцца пра цвярозасць і здароў'е. Таксама ў гэты дзеь святкуецца Новы год.
На Русі гэта свята было ўстаноўлена толькі ў 1699 годзе царом Пятром Першым. У гэты дзень прынята было адпачываць. Нягледзячы на адносна нядаўнее ўстанаўленне гэтага свята, яно ўжо паспела займець свае традыцыі і забабоны. Напрыклад, лічылася, што нельга 1 студзеня выносіць смецце, інакш будзе бяда.
Сяляне лічылі добрым, калі 1 студзеня пойдзе снег – гэта прадвяшчала добры ўраджай збожжа.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала