Які сёння дзень: 11 студзеня 2022 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 11 студзеня 2022 года
Які сёння дзень: 11 студзеня 2022 года - Sputnik Беларусь, 1920, 11.01.2022
Падпісацца на
Гэты дзень з'яўляецца адзінаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 354 дні.
Якія падзеі адбыліся 11 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 11 студзеня

  • У 1386 годзе прадстаўнікі Польшчы ў Ваўкавыску перадалі вялікаму князю ВКЛ Ягайлу акт аб перавыбранні яго каралём польскім і аддачы яму ў жонкі малалетняй польскай каралевы Ядвігі.
  • У 1862 годзе выйшла першая беларускамоўная газета "Мужыцкая праўда".
  • У 1907 годзе была забаронена газета "Наша доля".

Хто нарадзіўся 11 студзеня

  • 1867 год: Сцяпан Рункевіч, беларускі гісторык царквы.
  • 1955 год: Аляксандр Ісачоў, беларускі мастак.
  • 1977 год: Станіслаў Чаропка, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі хімік Альберт Гофман і амерыканская актрыса Аманда Піт.

11 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная царква шануе памяць 14 тысяч забітых пры цары Ірадзе немаўлят. Па паданні, валхвы не сказалі Іраду, дзе знаходзіцца маленькі Ісус. Тады Ірад загадаў забіць усіх дзяцей у Віфлееме ва ўзросце да 2 гадоў.
Гэты дзень у народзе лічылі прыдатным для варажбы. Дзяўчыны бегалі да свірана і прыслухоўваліся: калі чулі, што жыта перасыпаецца, гэта значыла, што абяруцца шлюбам з багатым, а калі мятлой мятуць – з бедным.
Назіралі за дамашнімі жывёламі: калі конь спіць стоячы, будзе холадна, а калі лажыцца – хутка адліга. Пацяпленне таксама прадказваў шум у лесе.
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала