https://bel.sputnik.by/20220118/yak-snnya-dzen-18-studzenya-2022-1039483436.html
Які сёння дзень: 18 студзеня 2022 года
Які сёння дзень: 18 студзеня 2022 года
Гэты дзень з'яўляецца васемнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 347 дзён. 18.01.2022, Sputnik Беларусь
2022-01-18T05:53+0300
2022-01-18T05:53+0300
2022-03-25T15:40+0300
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
падзеі і даты
народны каляндар
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103422/06/1034220682_0:126:1921:1206_1920x0_80_0_0_5522eb807c685d40e49ac57e743b83b9.jpg
Якія падзеі адбыліся 18 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 18 студзеняХто нарадзіўся 18 студзеняТаксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Алан Аляксандр Мілн, англа-амерыканскі акцёр Кэры Грант і амерыканскі акцёр Кевін Костнер.18 студзеня ў народным календарыСёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця, або Галодны вечар. У гэты час прыпыняліся застоллі і гулянні, людзі рыхтаваліся да посту, варылі прэсную куццю без алею і тварагу.Сёння апошні вечар, калі дзяўчыны маглі паваражыць на нарачонага. Існавала шмат спосабаў даведацца пра свой лёс. Напрыклад, трэба было зняць з нагі абутак і кінуць яго за плот – у які бок ён лёг наском, адтуль і будзе жаніх.Таксама перад сном дзяўчыны часалі валасы і клалі грэбень пад падушку са словамі: "Хто прыйдзе і мяне прычэша?". У сне павінен быў з'явіцца нарачоны.Напярэдадні Вадохрышча нельга прыбіраць у хаце, мыць бялізну, сварыцца і крыўдзіць каго-небудзь. Нельга таксама пазычаць грошы.Калі 8 студзеня ішоў снег, гэта было добрым знакам – будзе добры ўраджай мёду. Але завіруха прадвяшчала, што і праз тры месяцы будзе снег.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103422/06/1034220682_72:0:1847:1331_1920x0_80_0_0_55c236fd4c20d44696e5cd8acd568bad.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, падзеі і даты, народны каляндар
Які сёння дзень: 18 студзеня 2022 года
05:53 18.01.2022 (абноўлена: 15:40 25.03.2022) Гэты дзень з'яўляецца васемнаццатым па грыгарыянскім календары, а да канца года засталося 347 дзён.
Якія падзеі адбыліся 18 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 18 студзеня
- У 1401 годзе ў Вільні Вітаўт разам з біскупамі, князямі і баярамі ВКЛ выдаў першыя акты Віленска-Радамскай уніі.
- У 1921 годзе было заснавана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі.
Хто нарадзіўся 18 студзеня
- 1892 год: Іосіф Лангбард, беларускі савецкі архітэктар.
- 1895 год: Лявон Більдзюкевіч, беларускі педагог, матэматык, грамадскі дзеяч.
- 1903 год: Аляксандр Фурсенка, беларускі навуковец-палеантолаг.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі пісьменнік Алан Аляксандр Мілн, англа-амерыканскі акцёр Кэры Грант і амерыканскі акцёр Кевін Костнер.
18 студзеня ў народным календары
Сёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця, або Галодны вечар. У гэты час прыпыняліся застоллі і гулянні, людзі рыхтаваліся да посту, варылі прэсную куццю без алею і тварагу.
Сёння апошні вечар, калі дзяўчыны маглі паваражыць на нарачонага. Існавала шмат спосабаў даведацца пра свой лёс. Напрыклад, трэба было зняць з нагі абутак і кінуць яго за плот – у які бок ён лёг наском, адтуль і будзе жаніх.
Таксама перад сном дзяўчыны часалі валасы і клалі грэбень пад падушку са словамі: "Хто прыйдзе і мяне прычэша?". У сне павінен быў з'явіцца нарачоны.
Напярэдадні Вадохрышча нельга прыбіраць у хаце, мыць бялізну, сварыцца і крыўдзіць каго-небудзь. Нельга таксама пазычаць грошы.
Калі 8 студзеня ішоў снег, гэта было добрым знакам – будзе добры ўраджай мёду. Але завіруха прадвяшчала, што і праз тры месяцы будзе снег.