Які сёння дзень: 26 студзеня 2022 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоКот
Кот - Sputnik Беларусь, 1920, 26.01.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 339 дзён.
Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 студзеня

  • У 1564 годзе ў ходзе Лівонскай вайны адбылася бітва на Уле.
  • У 1617 годзе Менскі кашталян Пётр Тышкевіч пацвердзіў права мусульман на мячэць, пабудаваную ў Татарскай слабадзе.
  • У 1927 годзе быў заснаваны Беларускі навукова-даследчы інстытут сельскай і лясной гаспадаркі (з 1969 — БелНДІ земляробства і кармоў).
  • У 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб мовах". Адбылося абвяшчэнне беларускай мовы дзяржаўнай.

Хто нарадзіўся 26 студзеня

  • 1900 год: Аркадзь Моркаўка, беларускі паэт.
  • 1947 год: Святлана Акружная, беларуская актрыса
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі антраполаг Эдвард Сэйпір і амерыканскі акцёр Пол Ньюман.

26 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніка Ярміла, якога ў народзе часам называюць Ярома, а таксама пакутніка Стратоніка.
У гэты дзень асаблівую павагу выказвалі маленькім дамашнім жывёлам, сабакам і катам. Ім прыпісваліся магічныя свойствы: мажлівасць прадказваць надвор'е і бедствы. Каб хутчэй акрыяць, хворы ў гэты дзень садзіўся на тое месца, на якім паляжаў кот.
Калі каты 26 студзеня лажацца на спіну, пацяплее, калі хаваюць пыску – наадварот, пахаладае. Точаць кіпцюры аб падлогу – будзе завея, аб сцяну – пахмурнае надвор'е. Адлігу прадвяшчае кошка, якая сядзіць на акне.
Стужка навiн
0