Які сёння дзень: 4 лютага 2022 года

© PixabayЯкі сёння дзень: 4 лютага
Які сёння дзень: 4 лютага - Sputnik Беларусь, 1920, 04.02.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыццаць пятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 330 дзён.
Якія падзеі адбыліся 4 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 4 лютага

  • У 1998 годзе ў Нацыянальным акадэмічны тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэм’ера спектакля "Парфен і Аляксандра".
  • У 2003 годзе ў Мінску было афіцыйна адкрыта Палесцінскае пасольства.

Хто нарадзіўся 4 лютага

  • 1515 год: Мікалай Радзівіл "Чорны", вялікалітоўскі дзяржаўны, палітычны, культурны і рэлігійны дзеяч.
  • 1746 год: Тадэвуш Касцюшка, ваенны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай.
  • 1808 год: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, беларускі пісьменнік.
  • 1887 год: Фабіян Шантыр, беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч.
  • 1929 год: Лявон Баразна, беларускі мастак.
  • 1934 год: Арсень Ліс, беларускі пісьменнік, літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Франсуа Рабле і французскі мастак Фернан Лежэ.

4 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала ад 70-ці Цімафея, любімага вучня апостала Паўла.
Звычайна ў гэты дзень стаялі моцныя маразы, якія называлі цімафееўскімі. У народзе таксама казалі: "Цімафееўскі мароз паўзімы з сабой панёс". Пчаляры хадзілі правяраць вуллі, ці не памерзлі пчолы. Дзяўчыны хадзілі на Цімафея катацца з гор. Лічылася, што ў той, якая праедзе далей за ўсіх, будзе самы лепшы ўраджай льну.
Калі ў гэты дзень завіруха, яна будзе працягвацца яшчэ тыдзень, затое снегапад абяцае добры ўраджай.
Стужка навiн
0