Які сёння дзень: 6 лютага 2022 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 6 лютага
Які сёння дзень: 6 лютага - Sputnik Беларусь, 1920, 06.02.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 328 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень бармэна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 лютага

  • У 1891 годзе ў доме мінскага губернатара ўсталяваны першы ў горадзе тэлефон.
  • У 1921 годзе выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, яўрэйскай (iдыш), польскай i рускай мовам статус дзяржаўных у БССР.

Хто нарадзіўся 6 лютага

  • 1887 год: Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык.
  • 1898 год: Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык.
  • 1914 год: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт.
  • 1928 год: Уладзімір Стальмашонак, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся 40-ы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган і ямайскі музыкант і кампазітар Боб Марлі.

6 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Ксеніі Пецярбургскай, якую ў народзе называлі Аксінняй. У народзе гэты дзень атрымаў эпітэт паўзімніца, таму што яго звязваюць з пераломам зімы: азімае зерне праляжала ўжо палову сроку до ўзыходу. Таксама Ксенію называлі паўхлебніцай, таму што да гэтага дня з'ядалі палову нарыхтаванага да наступнага ўраджаю.
Сяляне ў гэты дзень спрабавалі даведацца пра цэны на хлеб. Для гэтага ўвечары ўзважвалі хлеб, тое ж самае рабілі раніцай. Калі вага павялічылася, цэны таксама павялічаццца, а калі ўпала, то і цэны будуць менш.
Таксама калі на Аксінню завіруха, лічылася, што прыпасаў не хопіць да новага ўраджаю.
Стужка навiн
0