Які сёння дзень: 10 лютага 2022 года

© Sputnik / Юрий Кавер / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 10 лютага
Які сёння дзень: 10 лютага  - Sputnik Беларусь, 1920, 10.02.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сорак першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 324 дні.
Якія падзеі адбыліся 10 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 лютага

  • У 1921 годзе ў складзе Наркамата асветы БССР створана Навукова-тэрміналагічная камісія з мэтай распрацоўкі тэрміналогіі на беларускай мове.
  • У 1927 годзе ў Мінску пачаў працу Другі Усебеларускі краязнаўчы з’езд.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Бразіліяй.

Хто нарадзіўся 10 лютага

  • 1868 год: Карусь Каганец, беларускі пісьменнік, мастак, графік, скульптар і мовазнавец.
  • 1942 год: Алег Чыркун, беларускі кампазітар.
  • 1943 год: Міхась Тычына, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся расійскі паэт Барыс Пастарнак і нямецкі пісьменнік Бертальд Брэхт.

10 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Яфрэма Сірына, які лічыцца заступнікам насякомых. У гэты дзень нельа было забіваць дома ніякіх казурак, каб дамавік не пакрыўдзіўся.
У народзе Яфрэмаў дзень лічыўс днём дамавіка. Па павер'ях, дамавік жыве за печчу, калі яму пакідаць пачастункі, ён дапамагае гаспадарам і ў доме лад, калі ж пакрыўдзіць дамавіка, ён можа шкодзіць і нават сысці з хаты. Нікому не хацелася застацца без аховы дамашняга духа, таму нават калі людзі пераязджалі, яны "запрашалі" дамавіка ў новую хату.
Калі ў гэты дзень дзьме вецер, лета будзе сырое. Лес чарнее да адлігі.
Стужка навiн
0