Каханне па-беларуску: топ-10 вершаў пра глыбокія пачуцці

© Sputnik / Виктор ТолочкоБукет кветак на Дзень усіх закаханых
Букет кветак на Дзень усіх закаханых - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2023
Падпісацца
Хочацца прызнацца ў каханні ў вершах, знайсці словы прымірэння або проста парадаваць сваю другую палавінку без усякай нагоды? Sputnik сабраў самыя кранальныя вершы пра каханне, напісаныя беларускімі паэтамі.
Вершы Купалы, Коласа і Багдановіча пра каханне ведае амаль кожны беларус. Безумоўна, паэтычная класіка заўсёды прываблівае да сябе. Але ж крыніца найгалоўнейшага ў жыцці пачуцця невычэрпна, мабыць, як і глыбіня прыроднага натхнення.
З гэтай нагоды Sputnik знайшоў вельмі прыгожыя паэтычныя радкі пра каханне на роднай мове ад не менш знакамітых нашчадкаў беларускай літаратуры.
Святкуем разам з каханымі!
© Sputnik / Сергей Мальгавко / Перайсці ў медыябанкПакуль марудна ліставей гартаю...
Осень - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Пакуль марудна ліставей гартаю...

* * *

I ўсе былі табой і не табой.
Адна ты разумела адмыслова,
Што цяжка паўтарыцца слова ў слова
I нельга цень свой засланіць сабой.

Я чуў твой голас цёмнаю парой,
Я сустракаў твой позірк выпадкова.
I ў кожнай не табе абавязкова
Шукаў не абяцаны мне спакой.

Мне б толькі ў поўні выпытаць сакрэты.
Мне б ведаць, што мой сон не існаваў,
Не верыць, што чакаеш не мяне ты,

Пакуль марудна ліставей гартаю.
Цябе, што сам сабе наканаваў,
Ужо, напэўна, так і не спаткаю.

Рыгор Барадулін
© Photo : прадстаўлена РГЗ "Ельня"Пада мною – балот віры. / Журавінамі, журавінамі...
Журавіны - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Пада мною – балот віры. / Журавінамі, журавінамі...

* * *

О каханне маё бясконцае,
Не ўцякай ад мяне, пашкадуй!
За табой, як за светлым сонцам,
Па штодзённай дрыгве іду.

Чарада нада мной жураўліная,
Пада мною – балот віры.
Журавінамі, журавінамі
Кроў мая на куп’і гарыць.

На шляху толькі чорная лотаць,
А за мной, ад маёй крыві,
Утрапёна квітнеюць балоты
Смолкай песень, пярэснай любві.

Кроў сплывае. Няма спакою.
І калі ўпаду нежывы,
Красаванне кветак жывое
Застанецца на месцы дрыгвы.

Уладзімір Караткевіч
© Sputnik / Владимир НестеровичА гром рыкаў ужо раз’юшана / За кожнай елкай і сасной...
Ель в лесничестве - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
А гром рыкаў ужо раз’юшана / За кожнай елкай і сасной...

* * *

Лясы нырнулі ў хмары шэрыя,
Прыкрыўшы голлем птушанят.
А ты смяялася, не верыла,
Што будзе дождж, што будзе град.

Углыб, углыб усё імчалася
І за сабой мяне вяла;
Хавала вочы і смяялася
І нейкай дзіўнаю была.

А гром рыкаў ужо раз’юшана
За кожнай елкай і сасной.
І прашаптала ты узрушана:
"Што ж нам рабіць, харошы мой?".

А елка, хітрая і цёмная,
У сховішча пазвала нас.
Я вочы цёмныя, бяздонныя
Так блізка ўбачыў першы раз.

Завесілі нас ліўні белыя,
Загінуў свет, дарог няма.
І да мяне, заўжды нясмелая,
Ты прыгарнулася сама.

Стагналі дрэвы мнагарукія,
Ламаўся з грукатам прастор,
І сэрцы ў лад грымотам грукалі,
І бліскавіцы секлі бор…

Забуду ўсё: сяброў і вершы я,
Ды зберагу да скону дзён
Гарачых вуснаў шчырасць першую,
Ігліцы пах і ліўня звон.

Пiмен Панчанка
© Sputnik / Ларыса МятлеўскаяПапараць-кветку знаходзіць / Той, хто з каханай ідзе...
Папараць - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Папараць-кветку знаходзіць / Той, хто з каханай ідзе...

Папараць-кветка

Вабяць азёрныя далi
Цiхай вячэрняй парой,
Дзе мы аднойчы шукалi
Папараць-кветку з табой.

Зоры з табой мы лiчылi
Каля азёрнай вады,
Кветкай чароўнай, дзяўчына,
Стала ты мне назаўжды.

Папараць-кветка ўзыходiць,
Папараць-кветка цвіце.
Папараць-кветку знаходзіць
Той, хто з каханай ідзе.

Чыстыя воды купалля,
Лес прыазёрны i луг
Нам падарылi каханне –
Шчасцем азараны круг.

Шэпчуць дрымотныя далi
Голасам птушкi начной.
Папараць-кветку шукалi –
Шчасце знайшлi мы з табой.

Папараць-кветка ўзыходiць,
Папараць-кветка цвіце.
Папараць-кветку знаходзіць
Той, хто з каханай ідзе!

Анатоль Грачанікаў
© Sputnik / Нина Зотина / Перайсці ў медыябанкІ ў вачах было вечна палкае мора і неба: / у нязмерных глыбінях нязмерныя высі...
Шторм в море - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
І ў вачах было вечна палкае мора і неба: / у нязмерных глыбінях нязмерныя высі...

Калі вусны шапталі

Калі вусны шапталі – не трэба! –
дык у вачах свяцілася – любы, імкніся…
І ў вачах было вечна палкае мора і неба:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.

А калі паспляталіся сцені,
зоры ў небе і моры вянком завіліся.
Над зямлёю тады летуценні жылі ў летуценнях:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.

І ў той час, што не знае падобных,
ў захапленні і месяц на хмарах спыніўся.
Векавечныя тайны ў адзін знітаваліся подых:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.

А калі рассыпаліся зоры,
што звіваліся ў небе і моры калісьці,
даляведныя вочы праменілі шчасце і гордасць:
у нязмерных глыбінях нязмерныя высі.

Уладзімір Дубоўка
© Sputnik / Тамара БеляеваЖанчына. Мужчына. Спатканне...
Минчане - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Жанчына. Мужчына. Спатканне...

* * *

Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіццё. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.

Анатоль Вярцінскі
© Pixabay / Gerd AltmannПланетамі сярод другіх планет / Існуем мы з табой як выключэнне...
Любовный гороскоп - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Планетамі сярод другіх планет / Існуем мы з табой як выключэнне...

* * *

Парушыўшы законы прыцягнення,
Планетамі сярод другіх планет
Існуем мы з табой як выключэнне,
Мая любоў, – як свет і антысвет.

Ніколі мы адной не ходзім сцежкай,
Не дзелім хлеб і дзелім толькі соль,
Ты сустракаеш смутак мой усмешкай
I смуцішся, калі міне мой боль.

Адказваеш на мой сардэчны захад
Нязгодай, самай крыўднаю з нязгод.
Здаецца, павярніся я на захад,
Як тут жа ты павернешся на ўсход.

Аднак зямля б мая асірацела
I ўвесь сусвет ахутала б імгла,
Каб, выбухнуўшы раптам, адляцела
Ты ў невядомасць з хуткасцю святла.

Аркадзь Куляшоў
© Sputnik / Владимир Вяткин / Перайсці ў медыябанкАднойчы ўбачу я цябе – ты з’явiшся. / I будзе гэта ў цiхi час змяркання...
Туман в лесу - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Аднойчы ўбачу я цябе – ты з’явiшся. / I будзе гэта ў цiхi час змяркання...

* * *

Аднойчы ўбачу я цябе – ты з’явiшся.
I будзе гэта ў цiхi час змяркання,
Калi ў нясцерпнай слодычы чакання
Уся зямля замрэ пад зорнай завiссю.

У полi дзесь, а можа, на аселiцы –
Ты мiльганеш i згаснеш, нiбы знiчка,
Ды я разгледжу ўсё ж тваё аблiчча…
Хто знае, што ў душы маёй паселiцца?..

Ніл Гілевіч
© Sputnik / Илья Тимин / Перайсці ў медыябанкКрылаў птушыных апошнія ўзмахі...
Косяк белощеких казарок - Sputnik Беларусь, 1920, 13.02.2023
Крылаў птушыных апошнія ўзмахі...

Ціхі верш

Ціхая засень старэнькай альтанкі.
Ціхае шчасце –
Шэпат каханкі.

Ціхія гукі.
Цёплыя рукі.

Лісця чаромхі вячэрняя споведзь.
Вусны дыханне спалохана ловяць.

Сіняя ціша
Зоркі калыша.

Крылаў птушыных апошнія ўзмахі.
Святло патушылі шэрыя гмахі.

Чуеш,
Як б’ецца
Сэрца ля сэрца?..

Генадзь Бураўкін
© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкРасце ў цішы таемны сад, / Вядомы толькі нам з табою...
Вишня в саду, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 11.02.2022
Расце ў цішы таемны сад, / Вядомы толькі нам з табою...

Таемны сад

Дзе тонкай рысай далягляд
Злучае неба край з зямлёю,
Расце ў цішы таемны сад,
Вядомы толькі нам з табою.

Там сустракаюць нас заўжды
Анёлы ціхім песнапеннем.
З табой прыходжу я туды
Маліцца на твае калені,

На вусны і на голас твой
З нямою ўдзячнасцю за тое,
Што ўсё яшчэ яны са мной,
Як неба край – з зямлёю.

Ах, дзіўны сад, таемны сад!
Імчацца дачнікі на дачы,
Пасля вяртаюцца назад, –
Але ніхто наш сад не бачыць!

I нам бы толькі не забыць,
Ці перад крыўдай, ці абразай,
Што гэты сад для нас шуміць
Датуль, пакуль з табой мы разам.

Алесь Бадак
Вясельныя ласункі - Sputnik Беларусь, 1920, 14.02.2024
"Пачынаецца ўсё з любві…": як прызнацца сваёй другой палавінцы ў самым светлым пачуцці
Стужка навiн
0