Які сёння дзень: 12 лютага 2022 года

© Sputnik / Виктор ТолочкоЯкі сёння дзень: 12 лютага
Які сёння дзень: 12 лютага - Sputnik Беларусь, 1920, 12.02.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сорак трэцім па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 322 дні.
Якія падзеі адбыліся 12 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 лютага

  • У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла прыбыў у Кракаў.
  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Венгрыяй.

Хто нарадзіўся 12 лютага

  • 1872 год: Вітольд Бялыніцкі-Біруля, беларускі жывапісец-пейзажыст.
  • 1882 год: Леў Дашкевіч, беларускі фотамастак.
  • 1942 год: Генадзь Буралкін, беларускі скульптар.
Таксама сёння нарадзіліся аўтар тэорыі эвалюцыі Чарльз Дарвін і амерыканская актрыса Крысціна Рычы.

12 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі святкуюць Сабор трох свяціцеляў Васіля Вялікага, Іаана Златавуста і Рыгора Багаслова. У народзе 12 лютага называлі Васільеў дзень.
З гэтага часу пачынаюцца адлігі, псуецца санны шлях. Калі ў гэты дзень прыляцелі гракі, людзі лічылі, што год будзе неўраджайны. Калі ў садзе заўважалі зайца, гэта значыла, што хутка вернуцца маразы. Мышы, наадварот, прадказвалі адлігу.
Стужка навiн
0