Інфаграфіка

Беларускія звычаі і традыцыі святкавання Масленіцы

Падпісацца
Масленічны тыдзень – апошні тыдзень перад Вялікім постам, які будзе доўжыцца 40 дзён. Якія традыцыі і абрады існуюць на Масленіцу – чытайце ў інфаграфіцы Sputnik.
Як і ўсе славянскія народы, беларусы шырока адзначалі Масленіцу, хаця свята магло мець іншыя назвы і характарызавалася мясцовымі звычаямі.
У народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой – людзі ладзілі гулянні, танцавалі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці.
Абавязковымі атрыбутамі на Масленіцу былі катанні на конях, арэлях і са снежных горак. Увесь тыдзень працягваліся святочныя застоллі з блінамі, асабліва з чацвярга, калі пачыналася "шырокая" Масленіца. Да нашых дзён дайшлі такія беларускія масленічныя забавы, як "разуванне маладой", "падушкі трэсці" і "перацягванне калоды".
Завяршаўся тыдзень провадамі Масленіцы са спальваннем пудзіла, памінаннем памерлых і прабачэннем адзін аднаму крыўды. У праваслаўных заканчвалася Сырная сядміца і пачынаўся Вялікі пост.
Кожны дзень Масленічнага тыдня меў сваё асаблівае значэнне. Пра гэта, а таксама пра тое, як нашы продкі бавілі час на Масленічным тыдні, чытайце ў інфаграфіцы Sputnik.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Стужка навiн
0