Які сёння дзень: 8 сакавіка 2022 года

© Sputnik / Марина СеребряковаЯкі сёння дзень: 8 сакавіка 2021 года
Які сёння дзень: 8 сакавіка 2021 года - Sputnik Беларусь, 1920, 08.03.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 298 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 сакавіка

  • У 1911 годзе адбылося першае святкаванне Міжнароднага жаночага дня.

Хто нарадзіўся 8 сакавіка

  • 1910 год: Пётр Конюх, беларускі оперны спявак.
  • 1917 год: Сяргей Селіханаў, беларускі скульптар.
  • 1931 год: Сямён Падокшын, беларускі філосаф і гісторык-медыявіст, даследчык культуры Адраджэння і Рэфармацыі.
  • 1952 год: Аляксандр Козак, беларускі акцёр, тэатральны дзеяч.
Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў.

8 сакавіка ў народным календары

Сёння другі дзень Вялікага посту. Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.
У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб'і ўжо в'юць гнёзды, будзе цяпло. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.
Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.
Стужка навiн
0