Ты слязамі і крыжамі адзначаў пакутны шлях: вершы Змітрака Бядулі

© Public DomainЗмітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Sputnik Беларусь, 1920, 23.04.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Змітрок Бядуля з'явіўся на свет 23 красавіка 1886 года. У дзень нараджэння Sputnik успамінае яго жыццёвы шлях і гучныя вершы.
Змітрок Бядуля — выбітны беларускі пісьменнік і паэт, даследчык, які сваёй творчасцю заклаў асновы беларускай дзіцячай літаратуры, шмат прац прысвяціў даследванню беларускага фальклору.
Сапраўднае імя пісьменніка — Самуіл Яфімавіч Плаўнік, нарадзіўся ў Мінскай вобласці ў небагатай вялікай яўрэйскай сям'і. Яго дзед меў бібліятэку, дзе і вабіў большую частку свайго часу будучы пісьменнік.
З самага дзяцінства кнігі былі сапраўдным запалам хлопчыка. Ён вышукваў іх самымі рознымі спосабамі. Выпісваў з Вільнюса, Масквы і Пецярбурга, выпрошваў у паноў, шукаў у школах, якія знаходзіліся непадалёк.
На здольнасці і інтарэсы хлопчыка паўплываў бацька, які чытаў сваім дзецям кнігі. Будучы пісьменнік вучыўся ў пачатковай яўрэйскай школе — хедары, а пасля яе заканчэння — у школе рабінаў ешыбоце, з якой быў выгнаны за вольнадумства. Меў выбітныя схільнасці да лінгвістыкі і валодаў некалькімі мовамі — ведаў ідыш, нямецкую, беларускую, рускую і крыху польскай мовы.
© Sputnik / Виктор ТолочкоКнігі Змітрака Бядулі
Книги Змитрока Бядули - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2022
Кнігі Змітрака Бядулі
Творы пісьменніка адрозніваюцца глыбокай лірычнай пранікнёнасцю, высокамастацкім адлюстраваннем унутранага свету чалавека.
Значнае месца ў творчасці Бядулі знайшла адлюстраванне і яўрэйская тэма. Па ўласным прызнанні Бядулі, два сэрцы жылі ў яго грудзях, дзве музы клікалі да песні: Адна — чарнявая, глядзіць чорнымі, мокрымі ад слёз вачыма, а твар журботны: "Да мяне, да мяне… Памятай, што цячэ ў табе кроў габрэйскага Усходу". У іншай жа ільняныя валасы, яна трымае ў руках гуслі і спявае песні аб беларускай зямлі: "Цябе выгадаваў мой край, цябе выгадавалі мае земляробы… Твой Іерусалім — вось тут, у гэтых лясах і далінах, што далі цялесную і духоўную моц цябе".
© Photo : Нацыянальная бібліятэка РБ"Танзалія" Бядулі з аўтографам
Танзалія з аўтографам - Sputnik Беларусь, 1920, 21.04.2022
"Танзалія" Бядулі з аўтографам
На пачатку Вялікай Айчыннай вайны Змітрок Бядуля быў вымушаны пакінуць Беларусь. Памёр ад інфаркту ў эвакуацыі каля Уральска (Казахстан), дзе і быў пахаваны.
Золатам сонца ўзгорак абліты,
Хвойныя кудры у неба глядзяць,
Спежнаю стужкай узгорак абвіты,
Снежныя плямы між пнямі блішчаць.
Тэта не ўзгорак — асілак, здаецца,
Волата голаў ад вешняй зямлі
Небу, і сонцу, і аркам смяецца:
Уверх глядзяць горда сасонак камлі.
Таюць і млеюць снягі паміж пнямі,
Сонца праменні ім лгыць не даюць.
Вешняю марай, вясновымі снамі
Кветкі пралескі па ўзгорку цвітуць.
Я бачыў, як голад свірэна вачамі
Зірнуў на таўпу мужыкоў,
Няшчасных калечыў, хапаў іх кагцямі,
Цякла іх мужыцкая кроў...
I курныя хаткі пусцелі, пусцелі
Ад ляпы вялізнай такой,
Іх косці ламаліся, моцна хрусцелі
Пад цяжкай крывавай нагой...
Ён ўсіх затармошыў: і маці, і бацьку,
Вялікіх і малых дзяцей...
Скаціну тожа: каня і авечку,
Не толькі пяшчасных людзей...
Сцягнулі на корму салому гнілую
3 будынкаў убогіх сваіх...
А голад спявае сваю песню ўдалую,
Усё голад-разбойнік не сціх...

На небе зорка маладая

Уся разгарэлася ў агне.

Чуць слабы вецярок у гая

Пабегі цененькія гне.

Паўночны час... Начныя цені

Ля хатак ціхенькіх ляжаць,

У пары глухой, ў людскім сяленні

Німа ніводнага — ўсе спяць...

Адны начлежнікі ля рэчкі

Талпой рагочуць у агня,

Нясуцца бойкія славечкі,

Нясуцца гутаркі да дня...

Пяюць — як быццам волны скачуць,

I ўвось дзірван кіпіць...

Пяюць — як быццам стогнуць... плачуць...

Страх бярэ, аж мгла дрыжыць...

У той песні — зверства глоткі п'янай,

Адвага... ліха муяшка...

I сумнасць люда-бедака.

Ты слязамі і крыжамі
Адзначаў пакутны шлях.
Гнаўся голад, гнаўся холад,
За табою гнаўся страх.
I старыя і малыя
Уцякалі хто куды,
А пажары па абшарах
Парабілі шмат бяды.
Ад краіны да краіны
Разбрыліся ўцекачы.
Стогн нядолі ў пустым полі,
Стогн удзень і па начы.
I баракі для прымакаў
Будавалі ў гарадах.
I капалі дзе папала
Долы-ямы ў пустырах.
Маці лямант па-над ямай:
"Ой, і жыў ты, як не жыў..."
Эх, занадта, забагата
Тут раслі твае крыжы...
А мацнейшы, адбарнейшы
У акопах дзесь гніе.
Па ім кулі спевы-гулі
Там заводзяць на вайне.
Яшчэ бялелі касагоры,
Ад снежных плямаў пара йшла,
Звінелі жаўранкі над борам,
Кідалі ўніз кавалкі шкла.
Рачулкі моршчыліся ў пене,
I крыгі сінія плылі.
Вятры зайгралі і запелі,
Як гітарысты, на зямлі.
Пад сонцам грэліся бярозы
У белым тонкім палатне.
I зелянелі вербалозы,
I за гарой папар чарнеў.
Чытайце таксама:
Нацыянальная бібліятэка папоўнілася ўнікальным экспанатам
Прах Змітрака Бядулі перапахавалі ў Мінску
“Гэты цудоўны Змітрок Бядуля!
Стужка навiн
0