Які сёння дзень: 1 мая 2022 года

© Sputnik / Вячеслав Бобков / Перайсці ў медыябанкЯкі сёння дзень: 1 мая
Які сёння дзень: 1 мая - Sputnik Беларусь, 1920, 01.05.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 244 дні.
Сёння адзначаецца Дзень працы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 1 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 1 траўня

  • У 1576 годзе Стэфан Баторый быў каранаваны ў Кракаве, пазней каранаваны і на вялікія князі літоўскія.
  • У 1945 годзе над Рэйхстагам быў вывешаны Чырвоны Сцяг Перамогі.
  • У 1948 годзе ў Кобрыне адкрыўся ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава.
  • У 1978 годзе Гродзенскі педагагічны інстытут імя Я. Купалы ператвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 1 мая

  • 1915 год: Іван Любачка, беларускі гісторык.
  • 1922 год: Алесь Салавей, беларускі паэт.
  • 1931 год: Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменнік і літаратуразнавец.
  • 1942 год: Міхаіл Басалыга, беларускі графік.
  • 1949 год: Ядвіга Паплаўская, беларуская эстрадная спявачка.
  • 1974 год: Павел Трацяк, музыка, гітарыст, удзельнік гурта "J:морс" і "Brutto".
Таксама сёння нарадзіліся грэчаскі пісьменнік Яніс Рыцас і брытанскі дырыжор Вальтэр Зюскінд.

1 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Касмы, епіскапа Халкідонскага. У народзе яго называюць святы Кузьма.
У гэты час сяляне пачыналі сеяць грачыху, саджаць моркву, цыбулю, кроп і іншую гародніну. Святому Кузьме маліліся, каб ён абараніў расліны ад замаразкаў.
Калі чутна, што ў лесе куе зязюля, хутка прыйдуць па-сапраўднаму цёплыя дзянькі. Калі ўжо квітнее рабіна, замаразкаў не будзе. Дождж абяцае добры ўраджай збожжа.
Стужка навiн
0