Які сёння дзень: 3 мая 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 3 мая
Які сёння дзень: 3 мая - Sputnik Беларусь, 1920, 03.05.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто дваццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 242 дні.
Сёння адзначецца Сусветны дзень свабоды друку. Якія яшчэ падзеі адбыліся 3 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 3 мая

  • У 1791 годзе сейм Рэчы Паспалітай прыняў Канстытуцыю.
  • У 2001 годзе быў падпісаны ўказ аб устанаўленні дыпламатычных адносін Беларусі і Малаві.

Хто нарадзіўся 3 мая

  • 1877 год: Антон Грыневіч, збіральнік беларускага музычнага фальклору, выдавец.
  • 1882 год: Уладзіслаў Галубок, беларускі драматург, акцёр і рэжысёр, заснавальнік беларускага савецкага тэатра.
  • 1942 год: Марыя Вайцяшонак, беларуская пісьменніца.
  • 1953 год: Франц Сіўко, беларускі празаік, публіцыст.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі палітычны і ваенны тэарэтык, гісторык, пісьменнік і дыпламат Нікало Макіявелі і англійскі фізік Джордж Паджэт Томсан.

3 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Феадора Трыхіна. Сваё прозвішча ён атрымаў таму, што і ў зімку і ўлетку насіў валасяніцу ("трыхас" са старажытнагрэчаскага перакладаецца як лахманы).
Сяляне ў гэты час сеялі гарбузы і агуркі. На ноч іх укрывалі, таму што на зямлі яшчэ магчымыя былі замаразкі. Рыбакі 3 мая не лавілі рыбу – лічылася, што з гэтага дня яна пачынае адкладваць ікру.
Калі ідзе дождж, нельга сеяць збожжа – будзе шмат пустазелля. Калі надвор'е дажджлівае і халоднае, мёду будзе мала.
Стужка навiн
0