Які сёння дзень: 12 мая 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 12 мая
Які сёння дзень: 12 мая - Sputnik Беларусь, 1920, 12.05.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 233 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень медыцынскай сястры. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 мая

  • У 996 годзе ў Кіеве была асвечана Дзесяцінная царква, першая вядомая каменная царква Русі.
  • У 1364 годзе быў заснаваны Кракаўскі ўніверсітэт.

Хто нарадзіўся 12 мая

  • 1670 год: Аўгуст Моцны, курфюрст Саксоніі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
Таксама сёння нарадзіліся англійскі мастак і паэт Эдвард Лір і расійскі паэт Андрэй Вазнясенскі.

12 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць дзевяці пакутнікаў Кізічаскіх – хрысціянскіх святых і лекараў, якія прынялі пакутніцкую смерць у ІІІ в. у горадзе Кізік.
У народзе лічыліся, што сны, якія прысніліся на 12 мая, абавязкова спраўдзяцца. Так, калі прыснілась чыстае возера, чалавек не будзе ў гэтым годзе хварэць. Калі снілася, што чалавек чытае святое пісанне, гэта прадвяшчала яму доўгае жыццё. А вось камандаваць іншымі людзмі значыла страціць давер у калектыве.
Калі ноч цёплая і на небе шмат зорак, ураджай будзе добры. Мурашы збіраюцца на сухім месцы – хутка пойдзе дождж. Шмат хрушчоў – лета будзе сухім.
Стужка навiн
0