Які сёння дзень: 13 мая 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 13 мая
Які сёння дзень: 13 мая - Sputnik Беларусь, 1920, 13.05.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 232 дні.
Якія падзеі адбыліся 13 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 13 мая

У 1986 годзе адкрыўся V з'езд Саюза кінематаграфістаў СССР, на якім першым сакратаром быў абраны рэжысёр Элем Клімаў. З "паліцы" былі ўзяты раней забароненыя цэнзурай фільмы.

Хто нарадзіўся 13 мая

1905 год: Стэфанія Станюта, беларуская актрыса.
1933 год: Аляксандр Кішчанка, мастак, аўтар вядомага "Габелену стагоддзя".
1949 год: Сяргей Краўчанка, беларускі акцёр.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі пісьменнік-фантаст Роджэр Жалязны і французскі спявак Грэгары Лемаршаль.

13 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апостала Іакава Завядзеева - аднаго з дванаццаці апосталаў, бліжэйшага вучня Ісуса Хрыста. У народзе яго называлі Якаў Цёплы, таму што да гэтага дня ўжо ўсталёўвалася добрае надвор'е. Жанчыны верылі, што дождж на Якава прадвяшчае шмат вяселляў увосень.
13 мая імкнуліся пазбягаць далёкіх вандровак. Лічылася, што ў гэты час вандруюць па свеце апошнія ліхаманкі, і каб зберагчы здароў'е, лепей было застацца дома.
Калі неба на захадзе яснае, лета будзе пагодлівае, калі ж сонейка сядае ў аблокі, будуць дажджы.
Стужка навiн
0