Які сёння дзень: 22 мая 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 22 мая
Які сёння дзень: 22 мая - Sputnik Беларусь, 1920, 22.05.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто сорак другім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 223 дні.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 мая і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 22 мая

У 1501 годзе быў асвечаны касцёл Святой Ганны ў Вільнюсе.
У 1792 годзе Ашмянам нададзены герб.
У 1925 годзе выйшаў апошні, 36 нумар выдаванай у Вільнюсе газеты "Беларуская доля".
У 1928 годзе ў Вільнюсе скончыўся судзебны працэс над 56 членамі Беларуская сялянска-работніцкай грамады.
У 1974 годзе быў заснаваны Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж.

Хто нарадзіўся 22 мая

1910 год: Мікалай Каспяровіч, беларускі краязнаўца, лексікограф, мастацтвазнаўца і мовазнаўца.
1931 год: Мая Яніцкая, беларускі мастацтвазнаўца, даследчыца гісторыі беларускага мастацкага шкла.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Вільгельм Рыхард Вагнер, брытанскі акцёр Лоўрэнс Аліўе і французскі акцёр і спявак армянскага паходжання Шарль Азнавур.

22 мая ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога Мікалая з горада Міры. У народзе цудатворца празвалі святы Мікола Вясновы.
З гэтага дня пачынае добра расці трава. Добрай прыкметай лічылася, калі на Міколу ідзе дождж – тады можна чакаць багаты ўраджай збожжа. Сувязь святога з вадой на гэтым не заканчвалась – яго таксама лічылі заступнікам маракоў і рыбакоў. Яму маліліся і прасілі захаваць жыццё ў плаванні.
Стужка навiн
0