Які сёння дзень: 5 чэрвеня 2022 года

© Sputnik / Виктор ВеткинМінскае мора
Мінскае мора - Sputnik Беларусь, 1920, 05.06.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят шостым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 209 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Якія яшчэ падзеі адбыліся 5 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 5 чэрвеня

У 1919 годзе ў Вільнюсе выйшаў першы нумар "Беларускага жыцця" пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча.
У 1965 годзе было заснавана Беларуска-амерыканскае аб'яднанне ў Нью-Йорку.
У 2012 годзе ў Смалявіцкім раёне створаны Кітайска-Беларускі індустрыяльны парк.

Хто нарадзіўся 5 чэрвеня

1854 год: Іегуда Пэн, яўрэйскі мастак-жывапісец, педагог.
1942 год: Вячаслаў Рагойша, беларускі літаратуразнавец і перакладчык.
1969 год: Андрэй Рыбакоў, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіўся іспанскі паэт Федэрыка Гарсія-Лорка.

5 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Лявонція.
У народзе святога называлі Лявон Канаплянік або Агурочнік. У гэты час саджалі апошнія агуркі і дасявалі каноплі. Каб каноплі добра ўзышлі і былі доўгія і белыя, існавала некалькі традыцый. Напрыклад, напярэдадні ўся сям'я ела белыя яйкі, а сеяў зерне мужчына з доўгім і густым валоссем і барадой. Таксама маглі завязваць яму вочы – нібыта птушкі дзякуючы гэтаму не ўбачаць і не з'ядуць зерне.
Калі з'явілася шмат насякомых, надвор'е ў бліжэйшыя дні будзе добрым.
Стужка навiн
0