Які сёння дзень: 6 чэрвеня 2022 года

© Pixabay / LuidmilaKotЛуговая трава, архивное фото
Луговая трава, архивное фото - Sputnik Беларусь, 1920, 06.06.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 208 дзён.
Якія падзеі адбыліся 6 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 6 чэрвеня

У 1757 годзе ў Віцебску згарэў Ніжні замак.
У 1962 годзе было заснавана Беларускае таварыства аховы прыроды.
У 1997 годзе Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Саудаўскай Аравіяй.

Хто нарадзіўся 6 чэрвеня

1841 год: Элаіза Ажэшка, польская пісьменніца.
1947 год: Валерый Даўгала, сучасны беларускі мастак-манументаліст.
1947 год: Уладзімір Матрос, акцёр, рэжысёр Гомельскага тэатра лялек, заслужаны артыст Беларусі.
1950 год: Аляксей Дудараў, беларускі драматург.
Таксама сёння нарадзіліся іспанскі мастак Дыега Веласкес, рускі паэт і пісьменнік Аляксандр Пушкін, рускі мастак-перасоўнік Канстанцін Савіцкі і нямецкі пісьменнік Томас Ман.

6 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебных Сімяона, стоўпніка на Дзіўнай гары, і Мікіты, стоўпніка Пераяслаўльскага.
У гэтыя дні цвіце шыпшына. Вельмі карысныя не толькі яе плады, але і пялёсткі кветак, з якіх у даўніну варылі мёд, дадавалі ў варэнне і гарбату.
Калі цвіце не толькі шыпшына, але і суніцы, хутка пойдуць сыраежкі, і іх будзе шмат. Калі кветкі шыпшыны закрыліся ў сярэдзіне дня, гэта прадвяшчае дождж.
Стужка навiн
0