Які сёння дзень: 7 чэрвеня 2022 года

© PixabayЯкі сёння дзень: 7 чэрвеня
Які сёння дзень: 7 чэрвеня - Sputnik Беларусь, 1920, 07.06.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 207 дзён.
Якія падзеі адбыліся 7 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 7 чэрвеня

У 1958 годзе пачалося будаўніцтва горада Наваполацка.

Хто нарадзіўся 7 чэрвеня

1825 год: Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік.
1908 год: Уладзімір Галубовіч, беларускі і польскі археолаг.
Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак Поль Гаген і англійскі фізік Чарлз Баркла.

7 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Ферапонта, епіскапа Карскага, а таксама святкуюць здабыццё галавы Іаана Прадцечы.
Галаву Іаана Хрысціцеля падчас іканаборскіх хваляванняў хавалі ў Каманах пад зямлёй. У 842 годзе патрыярху Ігнацію на малітве было паказана месца, дзе знаходзіцца галава. Пра гэта ён паведаміў імператару, які накіраваў пасольства ў Каманы, і праз 8 гадоў там сапраўды знайшлі святыню. Частка яе зараз знаходзіцца на Афоне.
У гэты дзень сяляне выганялі жывёл на поле толькі пасля таго, як высахне раса, таму што лічылася: мядовая раса шкодзіць жывёлам і можа выклікаць паморак. Пра з'яўленне такой расы можна было даведацца, назіраючы за лісцем на дрэвах: калі яно паблякла, выпала мядовая раса.
Стужка навiн
0