Які сёння дзень: 8 чэрвеня 2022 года

© Sputnik / Мария АмелинаЯкі сёння дзень: 8 чэрвеня
Які сёння дзень: 8 чэрвеня - Sputnik Беларусь, 1920, 08.06.2022
Падпісацца на
НовостиTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто пяцьдзесят дзявятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 206 дзён.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень акіянаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 8 чэрвеня

У 1772 годзе была ўтворана Магілёўская губерня.
У 1924 годзе з’езд былых членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў у Мінску канстатаваў самароспуск партыі.
У 1958 гозе ў Беластоку заснавана беларускае літаратурнае аб’яднанне "Белавежа".
У 1967 годзе ў Мікалаеўшчыне адкрыты філіял музея Якуба Коласа.

Хто нарадзіўся 8 чэрвеня

1881 год: Віктар Зелязей, беларускі грамадска-палітычны дзеяч.
1922 год: Уладзімір Белы, вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Акадэмік Акадэміі навук БССР.
Таксама сёння нарадзіліся нямецкі кампазітар Роберт Шуман, рускі жывапісец Іван Крамской і амерыканскі рэпер Канье Уэст.

8 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў ад 70 Карпа і Алфея.
Апостал Карп быў вучнем апостала Пятра. Народная традыцыя звязала імя святога з рыбай карпам, і ў гэты дзень рыбакі абавязкова ішлі на возера або раку лавіць рыбу.
Калі на беразе яны заўважалі ракаў, гэта сведчыла пра тое, што хутка пойдзе дождж і надвор'е сапсуецца. Тое ж самае можна было сказаць, калі рыбу бачна ля самай паверхні. А вось шмат камароў прадвяшчаюць добрае і сонечнае надвор'е.
Стужка навiн
0