Які сёння дзень: 9 чэрвеня 2022 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 9 чэрвеня
Які сёння дзень: 9 чэрвеня - Sputnik Беларусь, 1920, 09.06.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто шасцьдзясятым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 205 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень сяброў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 9 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 9 чэрвеня

У 1661 годзе Магілёву нададзены герб.
У 1919 годзе адкрыўся Беларускі з'езд Віленшчыны і Гродзеншчыны.
У 1960 годзе адміністрацыйны цэнтр Парыцкага раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Шацілкі (сучасны горад Светлагорск).

Хто нарадзіўся 9 чэрвеня

1595 год: Уладзіслаў Ваза, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1868 год: Уладзіслаў Вярыга, беларускі філосаф, этнограф, фалькларыст.
1881 год: Іван Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, краязнавец, археолаг.
1958 год: Алесь Камоцкі, беларускі паэт, бард.
Таксама сёння нарадзіліся першы імператар Расійскай Імперыі Пётр І і англійскі акцёр Альберт Фіні.

9 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутніцы Феадоры.
У гэты дзень нашы продкі пільна назіралі за прыродай. Калі з самага ранку было душна, гэта прадвяшчала непагадзь. Пра хуткую навальніцу сведчыла раса, якая доўга трымаецца пасля ўзыходу сонца. Дождж таксама прадракаў шум у лесе пры адсутнасці ветру.
Таксама ў даўніну верылі, што сон, які ўбачылі на 9 чэрвеня, спраўдзіцца праз два тыдні – трэба толькі нікому пра яго не казаць.
Стужка навiн
0