Які сёння дзень: 10 чэрвеня 2022 года

© Sputnik / Ларыса Мятлеўская10 чэрвеня
10 чэрвеня - Sputnik Беларусь, 1920, 10.06.2022
Падпісацца на
Yandex newsTelegram
Гэты дзень з'яўляецца сто шэсцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 204 дні.
Якія падзеі адбыліся 10 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 10 чэрвеня

У 1067 годзе Яраславічы захапілі ў палон полацкага князя Усяслава Брачыславіча і двух яго сыноў падчас сустрэчы на Ршы.
У 1794 годзе ў Гродне ўтворана Цэнтральная дэпутацыя Вялікага княства Літоўскага — выканаўчы орган паўстання 1794 г.
У 1919 годзе была ўтворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Хто нарадзіўся 10 чэрвеня

1953 год: Тамара Пузіноўская, беларуская актрыса.
1972 год: Пітэр Серафіновіч, брытанскі акцёр беларускага паходжання.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканская актрыса Джудзі Гарленд і руская спявачка Людміла Зыкіна.

10 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Мікіты Халкідонскага і святапакутніка Еўціхія.
Святога Мікіту лічылі заступнікам гусей – дамашніх і дзікіх. У гэты час качаняты пачыналі вучыцца плаваць, і святому маліліся, каб іх не з'елі драпежнікі.
Калі 10 чэрвеня было шмат травы, значыць, будзе шмат зерня. Тое ж прадракаў і ціхі, бязветраны дзень.
Стужка навiн
0