Які сёння дзень: 30 чэрвеня 2023 года

© Sputnik / Альфрэд МікусЯкі сёння дзень: 30 чэрвеня 2023 года
Які сёння дзень: 30 чэрвеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 30.06.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто восемдзесят першым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 184 дні.
Сёння адзначаецца Дзень астэроіда. Якія яшчэ падзеі адбыліся 30 чэрвеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 30 чэрвеня

У 1898 годзе адбыўся пуск трамвая ў Віцебску.
У 1984 годзе быў пачаўся рэгулярны рух цягнікоў на першай лініі Мінскага метрапалітэна.

Хто нарадзіўся 30 чэрвеня

1881 год: Павел Растаргуеў, беларускі і рускі мовазнаўца.
1931 год: Рышард Ясінскі, беларускі кінарэжысёр-дакументаліст.
Таксама сёння нарадзіліся польскі паэт і празаік Чэслаў Мілаш і амерыканскі баксёр-прафесіянал Майк Тайсан.

30 чэрвеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць братоў-пакутнікаў Мануіла, Савела і Ісмаіла.
Па народных павер'ях, у гэты дзень здараюцца моцныя туманы, у якіх могуць блукаць прывіды і розная нечысць. Лічылася, што на Мануіла нельга нікому нічога пазычаць, а асабліва выносіць з хаты агонь.
У імені святога нашы продкі бачылі тоеснасць са словам "маніць", а таксама "падманваць", і лічылі, што нячысцікі ў гэты дзень асабліва імкнуцца ўвесці чалавека ў зман.
Добрае надвор'е прадвяшчала вясёлка, якая з'яўлялася ўвечары. Таксама калі ўначы была навальніца, наступны дзень абяцаў быць сонечным.
Стужка навiн
0