Які сёння дзень: 12 ліпеня 2023 года

© Sputnik / Альфред МикусЯкі сёння дзень: 12 ліпеня 2023 года
Які сёння дзень: 12 ліпеня 2023 года - Sputnik Беларусь, 1920, 12.07.2023
Падпісацца
Гэты дзень з'яўляецца сто дзевяноста трэцім па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 172 дні.
Сёння адзначаецца Сусветны дзень бортправадніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 ліпеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 12 ліпеня

У 1920 годзе: РСФСР паводле Маскоўскага дагавора прызнала Літоўскую Рэспубліку і яе правы на значную частку тэрыторыі Беларусі.

Хто нарадзіўся 12 ліпеня

1916 год: Лаўрэнцій Абецэдарскі, беларускі гісторык.
Таксама сёння нарадзіліся італьянскі мастак Амедэо Мадыльяні і савецкая і расійская спявачка Валянціна Талкунова.

12 ліпеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць апосталаў Пятра і Паўла. Царква шануе іх як першых прапаведнікаў хрысціянства.
Гэты дзень – свята для рыбакоў, якія лічаць апостала Пятра сваім правадыром. Яны ставілі ў царкве свечку Пятру-рыбалову, маліліся пра багаты ўлоў.
Пятроў пост завяршыўся. У народзе ладзілі гулянні, накрывалі вялікія сталы, варылі піва.
Дзяўчыны варажылі: плялі вянкі і надзявалі іх на галаву каня любімага хлопца. Калі да раніцы вянок не падаў, лічылася, што хлопец сапраўды кахае.
Калі Пятроў дзень быў ясны, то і год будзе добрым. Жоўтыя аблокі прадвяшчаюць дождж.
Стужка навiн
0