https://bel.sputnik.by/20220802/kakoj-segodnya-den-2-zhniunya-1036854735.html
Які сёння дзень: 2 жніўня 2022 года
Які сёння дзень: 2 жніўня 2022 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятнаццатым па гыгарыянскім календары, да канца года застаецца 151 дзень. 02.08.2022, Sputnik Беларусь
2022-08-02T05:53+0300
2022-08-02T05:53+0300
2022-08-02T05:53+0300
падзеі і даты
які сёння дзень: каляндар знакавых падзей
народны каляндар
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104212/31/1042123111_0:100:1921:1180_1920x0_80_0_0_2e2d5ea919edcd6483c753c18f95e8d9.jpg
Другога жніўня ў Беларусі, Расіі і Украіне святкуецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.Гістарычныя падзеі 2 жніўняХто нарадзіўся 2 жніўняТаксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Жуль Хофман, англійскі фізік Джон Тындаль і амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў Джон Слоан.2 жніўня ў народным календарыУ гэты дзень нашы продкі спраўлялі свята дажджоў і навальніц.У праваслаўным календары гэта дзень старазапаветнага прарока Iллi, апекуна земляробства i абаронцы ад нячыстай сiлы. Людзі казалі: "Прыйшоў Пятрок — сарваў лiсток, прыйшоў Iлля — сарваў два", "Прыйшоў Iлля, нарабiў гнiлля", "На Iллю да абеду лета, а пасля абеду восень", "Iлля ваюе з чартамi, б'е iх перунамi", "Iлля жнiво пачынае, а лета канчае".У дзень святога Iллi нельга было працаваць: верылі, што разгневаны прарок мог спалiць маланкай селiшча, пабіць градам поле або пакараць засухай. Таксама пасля Iллi забаранялася купацца ў рэках i азёрах. Казалі: "Ілля ільдзінку ў ваду ўкінуў", гэта значыла, што вада з гэтага дня ўжо была халодная, нягледзячы на цёплае надвор'е. Акрамя таго, верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока Iллi ў ваду i могуць зацягнуць чалавека на дно, каб забраць яго.З 2 жніўня амаль паўсюль на Беларусi пачыналi жаць жыта.Зажынкі часам пачыналіся яшчэ ў ліпені — як толькі паспее жыта. Першы сноп заўжды зжынала захавальніца роду — маці, або пры яе адсутнасці — старэйшая дачка. Усе спявалі зажынкавыя песні. Збожжа з гэтага снапа свяцілі ў царкве і перад новым пасевам змешвалі з насеннем, а салому аддавалі каровам, каб не хварэлі.
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104212/31/1042123111_106:0:1813:1280_1920x0_80_0_0_de3ae9746095a7f9b530d4636d742adf.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
падзеі і даты, які сёння дзень: каляндар знакавых падзей, народны каляндар
Які сёння дзень: 2 жніўня 2022 года
Гэты дзень з'яўляецца дзвесце пятнаццатым па гыгарыянскім календары, да канца года застаецца 151 дзень.
Другога жніўня ў Беларусі, Расіі і Украіне святкуецца Дзень паветрана-дэсантных войскаў. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 жніўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Гістарычныя падзеі 2 жніўня
У 1840 годзе ўказам расійскага імператара спынена дзеянне Статута ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерній.
У 1914 годзе ў Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Расійскай імперыі.
У 1919 годзе ў Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны створана Беларуская вайсковая камісія — орган па фарміраванні беларускіх часцей у войску Другой Рэчы Паспалітай.
Хто нарадзіўся 2 жніўня
1549 год: Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст
1886 год: Мікалай Гуткоўскі, юрыст, публіцыст, удзельнічаў у распрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі. Аўтар успамінаў і артыкулаў па гісторыі беларускай культуры пачатку ХХ ст.
1923 год: Шыман Перэс, прэм’ер-міністр Ізраіля, ураджэнец Беларусі.
Таксама ў гэты дзень нарадзіліся французскі імунолаг і цытолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне Жуль Хофман, англійскі фізік Джон Тындаль і амерыканскі мастак, лідар школы імпрэсіяністаў Джон Слоан.
2 жніўня ў народным календары
У гэты дзень нашы продкі спраўлялі свята дажджоў і навальніц.
У праваслаўным календары гэта дзень старазапаветнага прарока Iллi, апекуна земляробства i абаронцы ад нячыстай сiлы. Людзі казалі: "Прыйшоў Пятрок — сарваў лiсток, прыйшоў Iлля — сарваў два", "Прыйшоў Iлля, нарабiў гнiлля", "На Iллю да абеду лета, а пасля абеду восень", "Iлля ваюе з чартамi, б'е iх перунамi", "Iлля жнiво пачынае, а лета канчае".
У дзень святога Iллi нельга было працаваць: верылі, што разгневаны прарок мог спалiць маланкай селiшча, пабіць градам поле або пакараць засухай. Таксама пасля Iллi забаранялася купацца ў рэках i азёрах. Казалі: "Ілля ільдзінку ў ваду ўкінуў", гэта значыла, што вада з гэтага дня ўжо была халодная, нягледзячы на цёплае надвор'е. Акрамя таго, верылі, што з гэтага дня чэрцi хаваюцца ад стрэлаў прарока Iллi ў ваду i могуць зацягнуць чалавека на дно, каб забраць яго.
З 2 жніўня амаль паўсюль на Беларусi пачыналi жаць жыта.
Зажынкі часам пачыналіся яшчэ ў ліпені — як толькі паспее жыта. Першы сноп заўжды зжынала захавальніца роду — маці, або пры яе адсутнасці — старэйшая дачка. Усе спявалі зажынкавыя песні. Збожжа з гэтага снапа свяцілі ў царкве і перад новым пасевам змешвалі з насеннем, а салому аддавалі каровам, каб не хварэлі.